Евангелле Генрыха Льва

Евангелле Генрыха Льва — рукапіснае выданне Евангеллі, створанае прыкладна ў 1188 годзе па замове Генрыха Льва (1129—1195), герцага Саксоніі і Баварыі, прадстаўніка дынастыі Вельфаў для алтара Дзевы Марыі ў Браўншвайгскім саборы. Манускрыпт утрымлівае ў сабе чатыры Евангеллі, налічвае 226 старонак, аформленых ва ўнікальным раманскім стылі манахамі і паслушнікамі бенедыкцінскага абацтва Хельмарсхаўзен, і ўключае 50 ілюстрацый. Лічыцца шэдэўрам сярод манускрыптаў XII ст. Пасля пагібелі Генрыха Льва манускрыпт працяглы час лічыўся згубленым. У XIX стагоддзі ён быў знойдзены ў Празе, у 1861 годзе яго займеў Георг V, кароль Гановера, продкам якога лічыцца Генрых Леў. Пяццю гадамі пазней Георг V быў зрынуты і бег у Аўстрыю і павёз з сабой манускрыпт. Далей след рэліквіі зноў быў згублены, але ў 1983 годзе невядомы гандляр выставіў «Евангелле Генрыха Льва» на таргі дому Sothebys. Падчас аўкцыёну яго ўласнікам стала Германія — у фінансаванні набыцця ўдзельнічаў федэральны ўрад, урада Баварыі і Ніжняй Саксоніі, таксама фонд «Пруская культурная спадчына». У наш час манускрыпт захоўваецца ў бібліятэцы імя барона Аўгуста ў гарадку Вольфенбютэль (Германія)

Старонка Евангеллі Генрыха Льва

ЦікаваПравіць

Евангелле было выкуплена ўрадам Германіі на аўкцыёне Сотбіс у Лондане ў 1983 годзе за 11.7 млн долараў.

СпасылкіПравіць