Вельфы

нямецкі род, правячая дынастыя ў розных краінах Еўропы

Вельфы (ням.: Welfen) — адна з найстарэйшых еўрапейскіх дынастый франкскага паходжання, прадстаўнікі якой займалі прастолы мноства еўрапейскіх дзяржаў, у прыватнасці розных германскіх і італьянскіх княстваў, а таксама Расіі (1740—1741) і Вялікабрытаніі (1714—1901).

Першая дынастыя Вельфаў

правіць

Гісторыя роду

правіць
 
Юдзіф (Юдыт) Баварская. Мініяцюра з Хронікі Вельфаў

Першая дынастыя Вельфаў, таксама вядомая як Старэйшыя Вельфы (ням.: Die alteren Welfen), была франкскага паходжання. Паводле сямейнай легенды паходжанне роду ўзводзілася да Эдэкона, гунскага ці скіфскага правадыра часоў Атылы (каля 450 года), бацькі Адаакра. Аднак першыя дакументальныя згадкі пра яго адносяцца да VIII стагоддзя, калі Рутард (ням.: Ruthard) пасля 746 года набыў уладанні ў раёне Мааса і Мозеля. У сярэдзіне VIII стагоддзя Вельфы набылі ўладанні ў Верхняй Швабіі, у Вайнгартэне (Альтдорф).

Дакладна дрэва роду прасочваецца толькі пачынаючы з Вельфа I (778—825), па імі якога род і атрымаў сваю назву. Паводле адной версіі ён быў сынам Рутарда, па іншай — графа Ізембарда. Вельф I быў графам у Аргенгау, сеньёрам Альтдорфа і Равенсбурга. Яму ў 819 годзе ўдалося выдаць сваю дачку Юдыт за імператара Людовіка Набожнага, што паслужыла адпраўным пунктам ва ўзвышэнні роду. Пазней яшчэ адна яго дачка, Эма, выйшла замуж за сына імператара Людовіка ад першага шлюбу — Людовіка Нямецкага.

Двое сыноў Вельфа I значна ўмацавалі пазіцыі роду. Старэйшы, Рудольф I (пам. 866), пасля шлюбу сястры атрымаў абацтвы Жум’еж і Сен-Рык’е, другі, Конрад I Стары, атрымаў у спадчыну радавыя ўладанні ў Аргенгау. Яны падзялілі лёс сястры падчас паўстання сыноў Людовіка Набожнага — у 830 годзе яны былі гвалтоўна пастрыжаны па загадзе Лотара I, старэйшага сына імператара Людовіка, і адпраўлены ў манастыр у Пуацье. Але ў 834 годзе яны вярнулі сваё становішча. Пазней Рудольф ад пляменніка, караля Заходне-Франкскага каралеўства Карла II Лысага атрымаў некалькі графстваў — Панцье, Санс, Труа. З сыноў Рудольфа I Конрад Чорны быў графам Парыжа і Санса, Рудольф II — графам у Тургау і Цюрыхгау, а таксама маркграфам Рэцыі.

Конрад I пасля смерці імператара Людовіка Набожнага стаў саветнікам караля Усходне-Франкскага каралеўства Людовіка II Нямецкага. Пры гэтым ён 830-х — 840-х гадах атрымаў шэраг уладанняў у Верхняй Швабіі. У 839 годзе Конрад згадваецца як граф у Аргенгау і Альпгау, а ў 844 годзе — як граф Лінцгау. Аднак з яго чатырох сыноў двое, Конрад II і Гуга Абат у 859 годзе перайшлі на службу да свайго стрыечнага брата — караля Заходне-Франкскага каралеўства Карла II Лысага, ад якога атрымалі ўладанні наўзамен страчаных. Гуга Абат валодаў некалькімі буйнымі абацтвамі, а пасля гібелі ў 866 годзе Роберта Моцнага стаў маркізам Нейстрыі, удала адбіваў набегі нарманаў. Пасля смерці Карла Лысага ў 877 годзе Гуга разам з канцлерам Газленам і архібіскупам Рэймса Гінкмарам быў адной з самых уплывовых фігур пры каралеўскім двары. Ён быў галоўным саветнікам караля Людовіка II, а затым і яго сыноў Людовіка III і Карламана.

Швабская галіна

правіць

Родапачынальнікам гэтай галіны быў Вельф II (пам. да 876), граф у Лінцгау 842/850, граф у Альпгау 852/858. Ён традыцыйна лічыцца адным з сыноў Конрада I Старога, аднак ён мог быць і сынам Рудольфа I. Генеалогія яго нашчадкаў вядомая толькі па двух дакументах — «Генеалогіі Вельфаў» (лац.: Genealogia Welforum), напісанай у 1125/1126 годзе, і «Вайнгартэнскай гісторыі Вельфаў» (лац.: Historia Welforum Weingartensis), створанай крыху пазней — у 1160-х гадах. Яны мелі ўладанні ў Швабіі і Баварыі.

З гэтай галіны вядомы Конрад Канстанцкі (пам. 26 лістапада 975), біскуп Канстанца з 934 па 975 гг. Яго пляменнік Рудольф II ажаніўся з дачкой герцага Швабіі Конрада I. Сын Рудольфа, Вельф II (пам. 10 сакавіка 1030), быў графам Альтдорфа, Норытала і Інтала. Сын жа Вельфа II, Вельф III (пам. 13 лістапада 1055), быў у 1047 годзе прызначаны імператарам Генрыхам III герцагам Карынтыі і маркграфам Вероны. Вельф III памёр бяздзетным, завяшчаўшы свае ўладанні маці, Іміцы (пам. 21 жніўня каля 1055), дачцэ Фрыдрыха Люксембургскага, графа Мозельгау, якая стала абатысай манастыра Вайнгартэн у Альтдорфе, радавога манастыра Вельфаў. Іміца ж перадала гэтыя ўладанні Вельфу IV, сыну яе дачкі Кунгунды, якая выйшла замуж за маркграфа Лігурыі Альберта Аца II д'Эстэ. Вельф IV стаў родапачынальнікам другой дынастыі Вельфаў, якая існуе і ў наш час.

Бургундская галіна

правіць

Родапачынальнікам яе стаў Конрад II (пам. каля 881), сын Конрада I Старога. У 864 годзе ён атрымаў у кіраванне землі, якія ўтварылі герцагства Верхняя Бургундыя. Пасля звяржэння ў 887 годзе імператара Карла III Тоўстага франкская імперыя канчаткова падзялілася на некалькі частак. Бароны і духавенства гэтай часткі былога Бургундскага каралеўства сабраліся ў 888 годзе ў горадзе Сен-Марыс у Вале і абвясцілі сваім каралём Рудольфа I. У выніку было ўтворана незалежнае каралеўства Верхняя Бургундыя. Старэйшы сын Рудольфа I, Рудольф II беспаспяхова спрабаваў стаць каралём Італіі. У выніку ён быў вымушаны адмовіцца ад сваіх прэтэнзій, але наўзамен у 933 годзе атрымаў каралеўства Ніжняй Бургундыі, утварыўшы адзінае Бургундскае каралеўства Арэлат. Пасля смерці караля Рудольфа III Гультаяватага ў 1032 годзе галіна згасла. Аднак магчыма галіной гэтага роду быў Рэйнфельдэнскі дом.

Генеалогія

правіць

Рутард, граф у Аргенгау; жонка: Ірменгільда

Швабская галіна Старэйшых Вельфаў

правіць

Вельф (II) (пам. да 876), граф у Лінцгау 842/850, граф у Альпгау 852/858

Бургундская галіна Старэйшых Вельфаў

правіць

Конрад II (пам. каля 881), граф Асера 859—864, маркграф Верхняй Бургундыі з 864; жонка: Вальдрада, магчыма дачка Ламберта, графа Вормсгау. Дзеці:

Другая дынастыя Вельфаў

правіць

Гісторыя роду

правіць
 
Ідэалізаваны познесярэдневяковы партрэт Вельфа IV, родапачынальніка другой дынастыі

Другая дынастыя Вельфаў з’яўляецца галіной італьянскага дому Эстэ. Маркграф Лігурыі Альберта Аца II д'Эстэ ажаніўся з Кунігундай, дачкой Вельфа II. Іх сын, Вельф IV, і стаў родапачынальнікам дынастыі. Ад імя гэтага дому Вельфаў паходзіць назва сярэдневяковай палітычнай плыні, якая супрацьстаяла дамаганням імператараў на ўладу ў Італіі — гвельфаў.

Вельф IV (каля 1030/1040 — 9 лістапада 1101) у 1055 годзе атрымаў у спадчыну ўсе швабскія і баварскія ўладанні свайго дзядзькі, Вельфа III. У 1070 годзе ён атрымаў ад імператара Генрыха IV тытул герцага Баварыі. Падчас барацьбы імператара Генрыха IV з Папамі за інвестытуру Вельф IV быў пазбаўлены ўладанняў, аднак у выніку імператар быў вымушаны заключыць з Вельфам мір і вярнуць яму Баварыю.

Старэйшы сын Вельфа IV, Вельф V (пам. 1124), які стаў спадчыннікам пад імем Вельф II Баварыю пасля смерці бацькі, быў жанаты са знакамітай маркграфіняй Мацільдай Тасканскай, суперніцай імператара Генрыха IV. Ён дзяцей не пакінуў, таму пасля яго смерці Баварыя перайшла да малодшага брата — Генрыха IX Чорнага (пам. 1126). Ён быў жанаты са старэйшай дачкой Магнуса Білунга, герцага Саксоніі. Пасля смерці цесця ў 1106 годзе ён далучыў частку саксонскіх зямель, аднак тытула герцага Саксоніі не атрымаў — імператар Генрых V, асцерагаючыся ўзмацнення Вельфаў, перадаў тытул Лотару Суплінбургскаму. Аднак спадчыннік Генрыха Чорнага, Генрых Горды (пам. 1139), ажаніўся са спадчынніцай Лотара, які стаў у 1125 годзе кіраўніком імперыі, дзякуючы гэтаму атрымаў шматлікія ўладанні на поўначы Германіі, якія раней належалі родам графаў Суплінбурга, Браўншвайга (Брунанам) і Нортгайма. Генрых Горды падтрымліваў цесця ў яго барацьбе супраць герцагаў Швабіі з дому Гогенштаўфенаў, якія таксама прэтэндавалі на імператарскі прастол.

Незадоўга да смерці Лотар II прысвоіў Генрыху тытул герцага Саксоніі і перадаў каралеўскія рэгаліі. Калі Лотар памёр 4 снежня 1137 года, Генрых Горды як яго зяць і, несумнеўна, найбольш магутны з князёў Германіі быў галоўным прэтэндэнтам на каралеўскую карону. Аднак каралём 7 сакавіка 1138 года быў выбраны былы антыкароль Конрад III, герцаг Франконіі. Генрых Горды перадаў Конраду каралеўскія рэгаліі, але адмовіўся падпарадкуецца яго патрабаванню адмовіцца ад аднаго з двух герцагстваў. Пасля няўдалай спробы дасягнуць пагаднення, кароль пазбавіў Генрыха абодвух герцагстваў. Саксонія была перададзена маркграфу Паўночнай маркі Альбрэхту Мядзведзю, сыну малодшай дачкі герцага Саксоніі Магнуса, а Баварыя — маркграфу Аўстрыі Леапольду IV Бабенбергу. Генрых Горды хутка атрымаў перамогу над Альбрэхтам у Саксоніі і збіраўся ўварвацца ў Баварыю, але раптам памёр у 1139 годзе.

 
Уладанні Вельфаў у Германіі ў часы Генрыха Льва

Спадчыннік Генрыха Гордага, Генрых Леў, у 1142 годзе здолеў атрымаць Саксонію, а ў 1156 годзе новы імператар, Фрыдрых I Барбароса, перадаў яму і Баварыю, але без Аўстрыі, узведзенай у статус герцагства. У выніку наступных паходаў на ўсход пачынаючы з 1160 года Генрых Леў захапіў амаль усю тэрыторыю бодрычаў і стаў уладальнікам велізарнай тэрыторыі на ўсход ад Эльбы. Аднак узмацненне Генрыха Льва выклікала рэзкі канфлікт паміж ім і імператарам Фрыдрыхам I Барбаросай. Калі Генрых Леў адмовіўся ад удзелу ў паходзе імператара ў Італію, Фрыдрых арганізаваў у 1180 годзе над ім судовы працэс. У выніку Генрых Леў пазбавіўся большасці сваіх уладанняў, у яго руках засталіся толькі Браўншвайг і Люнебург.

З сыноў Генрыха Льва Генрых V (пам. 1227) пасродкам шлюбу атрымаў Рэйнскае пфальцграфства. Аднак адзіны сын Генрыха V, Генрых VI, які атрымаў у спадчыну пфальцграфства пасля смерці маці, памёр раней за бацьку і дзяцей не пакінуў, а пфальцграфства перайшло да дому Вітэльсбахаў. Малодшы сын Генрыха Льва, Атон IV Браўншвайгскі (пам. 1218), змагаўся з Гогенштаўфенамі за тытул імператара і ў выніку займеў у гэтым — пасля гібелі яго праціўніка Філіпа Швабскага ён у 1209 годзе быў каранаваны імператарскай каронай. Аднак ён не стрымаў дадзены Папе абяцанняў і заявіў прэтэнзію на вярхоўныя правы над Італіяй, Папа Інакенцій III у лістападзе 1210 года адлучыў яго ад царквы і ў 1212 годзе прызнаў законным германскім каралём Германіі Фрыдрыха II Гогенштаўфена. Пасля гэтага ад Атона аддзялілася ўся паўднёвая Германія. Разбіты французскім каралём Філіпам II пры Бувіне (27 ліпеня 1214 года), Атон павінен быў саступіць праціўніку. Ён з’ехаў у свае спадчынныя землі і адтуль ваяваў яшчэ з дацкім каралём Вальдэмарам і архібіскупам Магдэбургскім. Дзяцей ён не пакінуў.

Нашчадства пакінуў малодшы з сыноў Генрыха Льва — Вільгельм (1184—1213), які меў адзінага сына Атона Дзіцё (1204—1252), які атрымаў былое алаідыяльнае ўладанне сваёй сям’і (ва ўсходняй частцы Ніжняй Саксоніі і ў паўночнай частцы Саксоніі-Анхальт) ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха II 21 жніўня 1235 года ў якасці імперскага лена пад назвай герцагства Браўншвайг-Люнебург. Ён стаў родапачынальнікам так званага Браўншвайгскага дому. У 1267—1269 гады землі былі падзелены паміж яго сынамі, якія сталі родапачынальнікамі некалькіх ліній роду.

З XIV стагоддзя значэнне дому Вельфаў у нямецкіх справах змяншаецца, род раздрабніўся на некалькі ліній, шэраг з якіх хутка згаслі. Да XVI стагоддзя ў іх руках застаецца толькі герцагства Браўншвайг-Люнебургскае. З гэтай галіны паходзіла Сафія-Шарлота Браўншвайг-Вольфенбютэльская — маці Пятра II і Антон Ульрых Браўншвайгскі — бацька імператара Івана VI Антонавіча.

У 1692 годзе Эрнст I у выніку аб’яднання ўладанняў некалькіх галін Люнебургскай лініі Вельфаў стаў курфюрстам Гановерскім, а сын яго Георг I узышоў на англійскі прастол. Гэта галіна атрымала назву Гановерскай дынастыі. Апошняй прадстаўніцай дому Вельфаў на англійскім прастоле была каралева Вікторыя, якая таксама прыняла тытул імператрыцы Індыі.

Пасля смерці братоў Георга IV і Вільгельма IV, якія кіравалі абодвума каралеўствамі, брытанскі прастол заняла каралева Вікторыя, дачка Эдуарда, герцага Кенцкага, які памёр у 1820 годзе. На гановерскі прастол у 1837 годзе паводле салічнага закона ўзышоў дзядзька Вікторыі, герцаг Камберлендскі:

Генеалогія

правіць

Вельфы, галіна дому Эстэ

правіць

Альберта Аца II д’Эстэ (каля 996—1097), маркграф Лігурыі; 1-я жонка: з каля 1035 Кунігунда (каля 1020 — 31 сакавіка да 1055), дачка Вельфа II, графа Альтдорфа, Норытала і Інтала, і Іміцы, дочкі Фрыдрыха Люксембургскага, графа Мозельгау; 2-я жонка: з каля 1049/1050 Герсенда дзю Мэн, дачка Герберта I, графа Мэна.

Браўншвайгскі дом

правіць

Атон I Дзіцё (1204 — 9 чэрвеня 1252), герцаг Браўншвайг-Люнебурга з 1235; жонка: з 1228 Мацільда Брандэнбургская (каля 1206/1215 — 10 чэрвеня 1261), дачка маркграфа Брандэнбурга Альбрэхта II і Мацільды фон Ленсберг. Дзеці:

Старэйшы Люнебургскі дом
правіць

Ёган I (каля 1242 — 13 снежня 1277), герцаг Браўншвайг-Люнебурга з 1252, герцаг Браўншвайг-Люнебурга ў Люнебургу з 1267; жонка: 1265 Ліўтгарда Гальштэйнская (пам. пасля 28 лютага 1289), дачка графа Герхарда I Гальштэйнскага

  • Атон II (каля 1266 — 9/10 красавіка 1330), герцаг Браўншвайг-Люнебурга з 1277; 1-я жонка: N Ольдэнбургская, дачка графа Атона Ольдэнбургскага; 2-я жонка: 1288 Мацільда Баварская (1275 — 28 сакавіка 1319), дачка герцага Людвіга II Баварскага
    • Мацільда (каля 1290—1316); муж: з 10 ліпеня 1314 Нікалаус II (да 1275 — 12 кастрычніка 1316), сеньёр Верле
    • Ёган (каля 1292 — 8/28 верасня 1324), адміністратар брэменскага архібіскупства
    • Атон III (1296 — 19 жніўня 1352), герцаг Браўншвайг-Люнебурга з 1330; жонка: 22 сакавіка 1310 Мацільда Мекленбургская (1293 — 3 чэрвеня 1358), дачка князя Генрыха II Мекленбургскага
      • Атон (нар. каля 1312), пам. у дзяцінстве
      • Лізавета (каля 1314 — 20 лютага 1386), абатыса Вінгаўзена ў 1359—1381
      • Мацільда (каля 1318 — 7 верасня 1357); муж: Атон II (да 1307—1369), граф Вальдэка
    • Вільгельм II (каля 1299 — 23 лістапада 1369), герцаг Браўншвайг-Люнебурга з 1330; 1-я жонка: з 7 красавіка 1328 Гедвіга фон Равенсберг (пам. 5 снежня 1336), дачка графа Атона IV фон Равенсберга; 2-я жонка: з Марыя (пам. раней за 2 лютага 1341); 3-я жонка: з 12 сакавіка 1346 Сафія Ангальт-Бернбургская (пам. 18 снежня 1362), дачка графа Бернхарда III Ангальт-Бернбургскага; 4-я жонка: з 24 чэрвеня 1363 Агнеса Саксен-Лаўэнбургская (пам. пасля 7 студзеня 1387), дачка герцага Эрыха II Саксен-Лаўэнбургскага
    • Людвіг (каля 1300 — 18 ліпеня 1346), біскуп Міндэна з 1324
    • Лютгарда (каля 1302 — 16 красавіка 1338), абатыса Вінгаўзена з 1328
    • Юта (каля 1304 — 16 жніўня 1342), абатыса Вінгаўзена з 1338
  • Мацільда (каля 1268 — пасля 1308); муж: з 1291 Генрых I (каля 1245 — 8 кастрычніка 1291), сеньёр Верле
  • Лізавета (каля 1270 — да 1298); муж: з 1294 Ёган II (пам. 1316), граф Ольдэнбурга
  • Агнеса (каля 1272 — 27 чэрвеня 1297); муж: з 1293 Вернер I фон Хадмерслебен (1243—1314), граф Фрыдэбурга
  • Алена (нар. каля 1274); муж: раней за 1315 граф Конрад III фон Вернігеродэ (пам. 22 ліпеня 1329)
Старэйшы Браўншвайгскі дом, галіна герцагаў Браўншвайг-Грубенгагена
правіць

Генрых I (1267 — 7 верасня 1322), герцаг Браўншвайг-Люнебурга ў Браўншвайгу з 1279, герцаг Браўншвайга ў Эверштэйне ў 1285, герцаг Браўншвайг-Грубенгагена і Зальцдэргельдэна з 1291; жонка: 1282 Агнеса Мейсенская (пам. пасля 1 лютага 1332), дачка маркграфа Альбрэхта Мейсенскага

  • Алсіна (каля 1282 — пасля 17 лістапада 1317); муж: каля 1306 граф Фрыдрых фон Байхлінген-Ротэнбург (пам. да 1336)
  • Атон (каля 1283 — 21 верасня 1309)
  • Альбрэхт (каля 1284 — пасля 1341), комтур Тэўтонскага ордэна ў Меве з 1332/1333, ландкомтур Тэўтонскага ордэна ў Прусіі з 1336
  • Адэльгейда (каля 1285 — 18 жніўня 1320); муж: 18 верасня 1315 Генрых Харутанскі (каля 1270 — 2/4 красавіка 1335), граф Ціроля, герцаг Карынтыі і Крайны, кароль Багеміі
  • Фацыя (каля 1286—1309/1312)
  • Агнеса (каля 1287 — пасля 7 верасня 1332), манашка-якабінка ў Астэродэ
  • Генрых II Малады (каля 1289—1351), герцаг Браўншвайг-Грубенгагена з 1322; 1-я жонка: 16 красавіка 1318 Юта Брандэнбургская (1299—1325/1327), дачка маркграфа Генрыха I Брандэнбургскага; 2-я жонка: 23 жніўня 1330 Элвіс д’Ібелін (пам. пасля 25 мая 1347), дачка Філіпа д’Ібеліна, сенешаля Кіпра
    • Агнеса (1318—1371); муж: герцаг Барнім III Памеранскі (пам. 1368)
    • Атон (IV) (1320 — 13 мая 1399), герцаг Браўншвайг-Грубенгагена з 1351, князь Тарэнта і Ахаі з 1376; 1-я жонка: 1352 Іаланда дэ Віларагут (пам. 1372), вікантэса д’Амелас, дачка Берэнгара дэ Віларагута; 2-я жонка: 1376 каралева Джаванна I Неапалітанская (1326 — 12 мая 1382)
    • Ёган (пам. пасля 4 снежня 1346), канонік у Гальберштаце
    • Людвіг (пам. пасля 26 мая 1373), канонік у Каміне
    • Рыдага (1334 — пасля 1 красавіка 1367)
    • Філіп (каля 1332 — 4 жніўня 1369), канетабль Іерусалімскі; 1-я жонка: каля 1352 Хелізія дэ Дамп’ер, дачка Эда III дэ Дамп’ера, канетабля Іерусаліма; 2-я жонка: 1368 Алікс д’Ібелін (1304/1306 — пасля 6 жніўня 1386), дачка Гі д’Ібеліна
      • Хелізія (1353 — 15 студзеня 1421); муж: 1 мая 1365 Жак I дэ Лузіньян (1334 — 9 верасня 1398), кароль Кіпра з 1385
      • Ёган (пам. 11 чэрвеня 1414), адмірал Кіпра з 1407
    • Бальтазар (пам. пасля 14 студзеня 1385), дэспат Раманіі з 1376; жонка: 1379 Джакабела Каэтані (пам. пасля 25 мая 1400), дачка Анарата Каэтані, графа дзі Фондзі
    • Томас (пам. 1384), манах-аўгусцінец
    • Хелізія; муж: Луі дэ Нары (пам. 1369)
    • Мельхіёр (каля 1341 — 6 чэрвеня 1381), біскуп Оснабрука ў 1369—1375, біскуп Шверына ў 1376—1381
  • Фрыдрых (каля 1291 — каля 1323), манах-цыстэрцыянец
  • Адэльгейда (Ірына) (каля 1293 — 16 жніўня 1324); муж: сакавік 1318 імператар Андронік III Палеалог (1296 — 15 чэрвеня 1341), імператар Візантыі з 1328
  • Конрад (каля 1294 — пасля 21 снежня 1320), манах-цыстэрцыянец
  • Мехцільда (каля 1295 — 14 сакавіка 1344); муж: 22 мая 1318 Ёган II фон Верль (пам. 27 жніўня 1337)
  • Эрнст I (1297 — 11 сакавіка 1361), герцаг Браўншвайг-Грубенгаген у Айнбеку з 1325, герцаг Браўншвайг-Грубенгаген у Эверштэйне з 1327, герцаг Браўншвайг-Грубенгаген у Астэродэ з 1334, герцаг Браўншвайг-Грубенгаген у Гамельне з 1335, ізноў аб’яднаў увесь Браўншвайг-Грубенгаген у 1360; жонка: 1335/1336 Адэльгейда фон Эверштэйн (пам. пасля 29 верасня 1373), дачка графа Генрыха II Эверштэйна.
    • Атон (нар. 1337), пам. у дзяцінстве
    • Альбрэхт I (1339 — 11 жніўня/22 верасня 1383), герцаг Браўншвайг-Зальцдэргельдэн з 1359, герцаг Браўншвайг-Грубенгаген у Айнбеку з 1361; жонка: 1372 Агнеса Браўншвайгская (пам. 21 сакавіка 1410), дачка герцага Магнуса II Браўншвайг-Люнебургскага
      • Эрых I (1380 — 28 мая 1427), герцаг Браўншвайг-Грубенгаген з 1383; жонка: 1 ліпеня 1405 Лізавета Браўншвайг-Гётынгенская (1390 — пасля 29 верасня 1444), дачка герцага Атона Браўншвайг-Гётынгенскага
        • Агнеса (1406 — 18 верасня 1439), абатыса Гандэрсгеймскага манастыра з 1412
        • Сафія (1407 — 6 студзеня/30 красавіка 1485), абатыса Мёленбека з 1440, абатыса Гандэрсгеймскага манастыра з 1467
        • Лізавета (1409 — 4 кастрычніка 1452), абатыса Гандэрсгеймскага манастыра з 1440; муж: 1431 герцаг Казімір V Памеранскі ў Шчэціне (пасля 1380 — 12 красавіка 1435)
        • Маргарыта (1411 — пасля 31 кастрычніка 1456); муж: 30 жніўня 1426 Сімон IV Ліпэ (пам. 11 жніўня 1429)
        • Ганна (1415 — 9 кастрычніка 1474); 1-ы муж: 1435/1437 Альбрэхт III Набожны, герцаг Баварыі-Мюнхенскі (23 сакавіка 1401 — 29 лютага 1460; 2-і муж: люты 1463 (разведзены ў 1467) герцаг Фрыдрых II Браўншвайг-Каленбергскі (пам. 6 сакавіка 1495)
        • Генрых III (1416 — 27 мая/20 снежня 1464), герцаг Браўншвайг-Грубенгаген з 1427; жонка: раней за 27 чэрвеня 1457 герцагіня Маргарыта Саганская (1415/1425 — пасля 9 мая 1491), дачка герцага Ёгана I Саганскага
          • Атон (нар. 1458), пам. у дзяцінстве
          • Генрых IV (1460 — 6 снежня 1526), герцаг Браўншвайг-Грубенгаген з 1464; жонка: 26 жніўня 1494 Лізавета Саксен-Лаўэнбургская (пам. пасля 7 красавіка 1542), дачка герцага Ёгана V Саксен-Лаўэнбургскага
        • Эрнст III (1418 — 26 мая/20 снежня 1464), герцаг Браўншвайг-Грубенгаген з 1427; пробашч царквы Святога Аляксандра ў Айнбеку з 1446, канонік кафедральнага сабора ў Гальберштаце з 1464
        • Альбрэхт III (1 лістапада 1419 — 15 жніўня 1485), герцаг Браўншвайг-Грубенгаген з 1427; жонка: 15 кастрычніка 1471 Лізавета Вальдэкская (пам. пасля 15 сакавіка 1513), дачка графа Вольрада фон Вальдэка
          • Юстус (нар. і пам. 1472)
          • Сафія (1474—1481)
          • Філіп I (1476 — 4 верасня 1551), герцаг Браўншвайг-Грубенгаген з 1485; 1-я жонка: каля 1508 невядомая (пам. 1509); 2-я жонка: 1517 Катарына фон Мансфельд (1 кастрычніка 1501—1535), дачка графа Эрнста фон Мансфельда
            • Філіп (1509—1512)
            • Эрнст V (17 снежня 1518 — 2 красавіка 1567), канонік у Падэрборнскім кафедральным саборы з 1530, пробашч царквы Святога Аляксандра ў Айнбеку; склаў з сябе сан у 1549; герцаг Браўншвайг-Грубенгаген з 1551, герцаг Браўншвайг-Люнебурга з 1566; жонка: 9 кастрычніка 1547 Маргарыта Памеранская (май 1518 — 24 чэрвеня 1569), дачка Георга I, герцага Памераніі-Вольгаста
              • Лізавета (20 сакавіка 1550 — 11 лютага 1586); муж: 19 верасня 1568 Ганс II (25 сакавіка 1545 — 9 кастрычніка 1622), 1-ы герцаг Шлезвіг-Гольштэйн-Зондэрбургскі
            • Лізавета (18 сакавіка 1520—1520)
            • Альбрэхт (20/21 кастрычніка 1521 — 20 кастрычніка 1546), рэктар Вітэнбергскага ўніверсітэта з 1535, забіты ў баі пад Нёрдлінгенам
            • Філіп (10 ліпеня 1523—1531)
            • Катарына (30 жніўня 1524 — 24 лютага 1581); 1-ы муж: 12 лютага 1542 герцаг Ёган Эрнст (10 мая 1521 — 8 лютага 1553), герцаг Саксен-Кобургскі; 2-і муж: 4 снежня 1559 граф Філіп I фон Шварцбург-Лёйтэнберг (пам. 8 кастрычніка 1564)
            • Ёган (28 мая 1526 — 2 верасня 1557), загінуў у баі пад Сен-Кантэнам
            • Барбара (25 студзеня 1528 — лета 1528)
            • Вольфганг (6 красавіка 1531 — 14 сакавіка 1595), герцаг Браўншвайг-Грубенгагена ў Катленбургу і Грубенгагене з 1567; жонка: 10 снежня 1570 Даратэя Саксен-Лаўэнбургская (11 сакавіка 1543 — 5 красавіка 1586), дачка герцага Франца I Саксен-Лаўэнбургскага
            • Філіп II (2 мая 1533 — 4 красавіка 1596), герцаг Браўншвайг-Грубенгаген у Герцбергу і Астэродэ з 1567, герцаг Браўншвайг-Грубенгаген у Грубенгагене з 1595; жонка: 1 ліпеня 1560 Клара Браўншвайг-Вольфенбютэльская (16 лістапада 1632 — 23 лістапада 1595), дачка Генрыха II Малодшага, герцага Браўншвайг-Вольфенбютэльскага
          • Эрнст IV (1477 — 2 верасня 1494/13 сакавіка 1496), герцаг Браўншвайг-Грубенгаген з 1485
          • Эрых II (1478 — 14 мая 1532), герцаг Браўншвайг-Грубенгаген з 1485, канонік у Падэрборнскім кафедральным саборы з 1503, біскуп Оснабрука з 1508, біскуп Мюнстэра з 1532
    • Ёган II (пам. 18 студзеня 1401), герцаг Браўншвайг-Грубенгаген у Астэродэ з 1361, канонік у Хільдэсхейме, Айнбеку і Майнцы, прыёр картэзіянскага манастыра ў 1378—1401
    • Адэльгейда (1341 — 3 мая 1406); муж: 1362 Багуслаў V (1318—1373), герцаг Памераніі
    • Агнеса (1342 — пасля 5 лістапада 1394); муж: раней за 1362 граф Ульрых фон Гонштайн (пам. пасля 11 верасня 1414)
    • Ганна (1343 — да 1409); муж: раней за 5 студзеня 1364 граф Генрых VIII фон Гонштайн (пам. 1408/1409)
    • Эрнст II (1346 — 13 ліпеня 1400/21 мая 1402), герцаг Браўншвайг-Грубенгаген у Герцбергу з 1384, абат Карвейскага манастыра ў 1369—1371
    • Фрыдрых (1350—1421), герцаг Браўншвайг-Грубенгаген у Герцбергу з 1384, герцаг Браўншвайг-Грубенгаген у Зальцдэргельдэне з 1397, герцаг Браўншвайг-Грубенгаген у Герцбергу і Астэродэ з 1402; жонка: Адэльгейда Ангальцкая (пам. пасля 20 верасня 1405)
      • Атон II (1396 — 6 студзеня/16 красавіка 1452), герцаг Браўншвайг-Грубенгаген у Герцбергу з 1404; жонка: 18 ліпеня/22 верасня 1414 Шанета Насаўская (пам. 25 красавіка 1436), дачка графа Ёгана I Насау-Вайльбургскага
        • (пазашлюбны) Атон, канонік манастыра Святога Уласія ў Браўншвайгу
    • Ганна (1360 — пасля 10 мая 1437); пастрыглася ў манашкі ў 1394; абатыса манастыра Святога Якава і святой Марыі ў Астэродэ ў 1397—1404.
  • Вільгельм (каля 1298 — 21 чэрвеня/25 ліпеня 1360), герцаг Браўншвайг-Грубенгаген у Астэродэ, Ліхтэнштэйне і Лаўтэрбургу з 1325, герцаг Браўншвайг-Грубенгаген у Дудэрштаце (траціна) у 1325—1358
  • Рыхарда (нар. каля 1300), манашка-якабінка ў Астэродэ
  • Маргарыта (пам. пасля 17 лістапада 1312)
  • Ёган (пам. 23 мая 1367), канонік у Айнбеку, Мюнстэры і Майнцы
Старэйшы Браўншвайгскі дом, галіна герцагаў Браўншвайг-Гётынгена
правіць

Альбрэхт II (каля 1268 — 22 верасня 1318), герцаг Браўншвайг-Гётынгена з 1291; жонка: 10 студзеня 1284 Рыкса фон Верле (пам. пасля 2 кастрычніка 1312), дачка Генрыха I фон Верле-Гюстраў

  • Адэльгейда (25 сакавіка 1290 — 14 сакавіка/12 кастрычніка 1311); муж: ліпень 1306 ландграф Ёган Гесэнскі (1278/1282 — 16/22 лютага 1311)
  • Атон (25 сакавіка 1290 — 30 жніўня 1344), герцаг Браўншвайг-Гётынгена з 1318; 1-я жонка: 24 сакавіка/2 кастрычніка 1311 Юта Гесэнская (пам. 13 кастрычніка 1317), дачка Генрыха I Дзіцё, ландграфа Гесэнскага; 2-я жонка: 16 верасня/22 снежня 1319 Агнеса Брандэнбургская (1296/1298 — 28 лістапада 1334), дачка маркграфа Германа I (II) Брандэнбургскага
  • Альбрэхт (пам. 13 кастрычніка 1359), пробашч царквы Святога Аляксандра ў Айнбеку ў 1313—1324, канонік і пробашч царквы Святога Мікалая ў Магдэбургу з 1316, канонік у Падэрборнскім кафедральным саборы ў 1319—1331, канонік у Гальберштацкім кафедральным саборы ў 1319, біскуп Гальберштата ў 1325—1357
  • Вільгельм (1295 — раней за 1318), рыцар Тэўтонскага ордэна з 1313
  • Генрых (1296/1297 — 6 лютага 1363), канонік у Гальберштацкім кафедральным саборы ў 1319—1331, канонік у Падэрборнскім кафедральным саборы і пробашч царквы Святога Кірыяка ў Браўншвайгу ў 1329—1331, князь-біскуп Гільдэсгайма ў 1331—1363
  • Людэра (пам. пасля 17 мая 1319)
  • Ёган, рыцар Тэўтонскага ордэна ў 1333—1347
  • Рыхенца (1298 — раней за 26 красавіка 1317), манашка ў Вінгаўзене з 1309
  • Мехцільда (пам. пасля 28 кастрычніка 1357); муж: раней за 1341 граф Генрых V Малодшы Гонштайн-Зондэрсгаўзен (пам. 1356)
  • Юта (1300—1322)
  • Бруна (1303 — 31 кастрычніка 1306)
  • Магнус I Набожны (1304 — 15 чэрвеня/15 жніўня 1369), герцаг Браўншвайг-Гётынгена ў 1318—1345, герцаг Браўншвайг-Вольфенбютэля з 1345, родапачынальнік 1-ы галіны герцагаў Браўншвайг-Вольфенбютэля
  • Эрнст I (1305 — 13 ліпеня 1366), герцаг Браўншвайг-Гётынгена з 1318; жонка: раней за 2 сакавіка 1340 Лізавета Гесэнская (пам. 7 сакавіка 1390), дачка Генрыха II Жалезнага, ландграфа Гесэнскага
    • Атон Злы (1340 — 13 снежня 1394), герцаг Браўншвайг-Гётынгена з 1366; 1-я жонка: 19 лістапада 1357/14 студзеня 1358 Міраслава Гальштэйнская (пам. да 1379), дачка графа Ёгана III Гольштэйн-Плёна; 2-я жонка: раней за 24 чэрвеня 1379 Маргарыта Бергская (1364 — 18 чэрвеня 1442), дачка Вільгельма VII, герцага Юліха і графа Берга
      • Вільгельм (1370—1391)
      • Атон Аднавокі (1384 — 18 лютага 1463), герцаг Браўншвайг-Гётынгена ў 1394—1435 (адрокся); жонка: 26 верасня 1406 Агнеса Гесэнская (1391 — 16 студзеня 1471), дачка Германа II Навукоўца, ландграфа Гесэнскага
        • Лізавета (пам. да 1444)
      • Ганна (1387 — 27 кастрычніка 1426); 1-ы муж: раней за 7 мая 1402 Вільгельм I Аднавокі (19 снежня 1343 — 10 лютага 1407), маркграф Майсенскі; 2-і муж: раней за 30 мая 1413 граф Вільгельм I Хенеберг-Шлейзінген (пам. 7 ліпеня 1426)
      • Лізавета (1390 — пасля 29 верасня 1444); муж: 1/14 ліпеня 1405 герцаг Эрых II Браўншвайг-Грубенгагенскі (1380 — 28 мая 1427)
    • Агнеса (пам. пасля 13 верасня 1416); муж: 3 жніўня 1371 граф Готфрыд VIII Зігенгайн (пам. пасля 24 верасня 1394)
    • Адэльгейда; муж: раней за 11 жніўня 1371 Генрых X Горды (пам. да 1430), граф Гонштайн
    • Эрнст II (пам. пасля 7 снежня 1357), герцаг Браўншвайг-Гётынгена з 1355/1356
    • Альбрэхт (пам. пасля 16 красавіка 1363), герцаг Браўншвайг-Гётынгена
    • Рыкса (пам. пасля 29 лістапада 1406), манашка ў Марыенгартэне з 1361, абатыса Марыенгартэна з 1366
    • Лізавета
Старэйшы Браўншвайгскі дом, галіна герцагаў Браўншвайг-Вольфенбютэля
правіць

Вільгельм I (каля 1270 — 20 верасня 1292), герцаг Браўншвайг-Вольфенбютэля з 1291

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Пра гэты шлюб паведамляе К. Джордан[2], аднак ніякіх іншых сведчанняў пра гэты шлюб няма.

Крыніцы

правіць
  1. Jackman D.C. Criticism and Critique, sidelights on the Konradiner. — Oxford Unit for Prosopographical Research, 1997. — P. 72.
  2. Jordan K. Henry the Lion: a Biography / trans. Falla P. S.. — Oxford: Clarendon Press, 1986.

Спасылкі

правіць