Вельф I
Вельф I (ням.: Welf, 778—3 верасня 825) — граф у Аргенгау, сеньёр Альтдорфа і Равенсбурга, родапачынальнік дынастыі Старэйшых Вельфаў
Вельф I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Welf I | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Конрад I Стары | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
778
|
||||||
Смерць |
3 кастрычніка 825
|
||||||
Род | Вельфы | ||||||
Бацька | Рутард | ||||||
Маці | Ірменгільда | ||||||
Жонка | Хелвіга Саксонская | ||||||
Дзеці | Рудольф I, Конрад I Стары, Юдыт, Эма | ||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Вельф I — першы дакладна вядомы прадстаўнік роду. Дакладнае яго паходжанне не вядома. Паводле сямейнай легенды паходжанне роду выводзілі ад Эдэкона, гунскага або скіфскага правадыра ў часы Атылы (каля 450 года), бацькі Адаакра. Аднак дакладна дрэва роду прасочваецца толькі пачынаючы з Вельфа I, па імі якога род і атрымаў сваю назву. Па адной з версій Вельф быў сынам графа Рутарда (ням.: Ruthard), які набыў уладанні ў раёне Мааса і Мозеля, і Ірменгільды. Па іншай версіі - ён сын графа Ізембарда.
Вельф I меў уладанні ў Баварыі і Швабіі. У 819 годзе яму ўдалося выдаць сваю дачку Юдыт за імператара Людовіка Набожнага, што паслужыла адпраўным пунктам ва ўзвышэнні роду. Пазней яшчэ адна яго дачка, Эма, ажанілася з сынам імператара Людовіка ад першага шлюбу — Людовікам Нямецкім.
Вельф памёр каля 3 верасня 825 года. У тым жа годзе яго ўдава стала абатысай манастыра Шэле каля Парыжа.
Шлюб і дзеціПравіць
Жонка: Хелвіга Саксонская (пам. пасля 833), магчыма дачка саксонскага правадыра Відукінда, абатыса ў Шэле (каля Парыжа) з 825
- Рудольф I (пам.866), граф Панцье з 853, граф Сенса, граф дэ Труа з 858, свецкі абат Жум'ежа і Сен-Рык'е
- Конрад I Стары (800—863), граф у Аргенгау, абат Сен-Жэрменаў-д’Асер і Сен-Гал
- Юдыт (каля 805 — 843); муж: з лютага 819 Людовік I Набожны (778 — 840), імператар Захаду
- Эма (каля 808 — 31 студзеня 876); муж: 827 Людовік II Нямецкі (804 - 876), кароль Баварыі з 817, кароль Германіі з 840, кароль Латарынгіі з 870