Генрых IX Чорны
Генрых IX Чорны (ням.: Heinrich IX. der Schwarze; каля 1074, замак Равенсбург, Альтдорф — 13 снежня 1126) — герцаг Баварыі з 1120 года, малодшы сын герцага Баварыі Вельфа IV і Юдыт Фландрскай. Мянушка «Чорны» з’явілася ў гістарыяграфіі ў XIII стагоддзі, абавязаны ён яму быў тым, што ў канцы жыцця стаў манахам і насіў чорную манаскую рызу.
Генрых IX Чорны | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Heinrich IX. der Schwarze | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вельф V | ||||||
Пераемнік | Генрых X Горды | ||||||
Нараджэнне | каля 1075[1] | ||||||
Смерць |
13 снежня 1126 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Вельфы | ||||||
Бацька | Вельф IV[d] | ||||||
Маці | Юдыт Фландрская[d] | ||||||
Жонка | Вульфгільда Саксонская[d][3][4] | ||||||
Дзеці | Генрых X Горды, Юдыт Баварская[d][3], Вельф VI[d][5], Конрад Баварскі[d][5], Сафія Баварская[d][5], Мацільда Баварская[d][5] і Wolfhilde of Bavaria[d][5] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся Генрых каля 1074 года.
Як яго бацька і старэйшы брат Вельф V, Генрых браў удзел у барацьбе за інвестытуру. Першапачаткова Вельфы былі сярод праціўнікаў імператара Генрыха IV. Але ў 1096 годзе Вельф IV прымірыўся з імператарам, пасля чаго яму была вернутая Баварыя.
Генрых Чорны заставаўся верным імператару Генрых IV да паўстання ў 1104 годзе супраць яго спадчынніка, будучага імператара Генрыха V. У адрозненне ад старэйшага брата Вельфа V, Генрых Чорны падтрымаў паўстанне.
Генрых Чорны быў у шлюбе са старэйшай дачкой герцага Саксоніі Магнуса, апошняга прадстаўніка дынастыі Білунгаў. Магнус памёр у 1106 годзе. Паколькі ён не меў сыноў, то першымі прэтэндэнтамі на тытул герцага былі Генрых Чорны і граф Баленштэта Атон Багаты (муж другой дачкі Магнуса). Аднак Генрых V не быў зацікаўлены ва ўсталяванні ў Саксоніі моцнай улады, таму ён абыйшоў абодвух прэтэндэнтаў, прызначыўшы новым герцагам графа Лотара Суплінбургскага. Аднак большую частку асабістых уладанняў Білунгаў у Саксоніі атрымаў у спадчыну Генрых Чорны.
У 1115 годзе памерла магутная маркграфіня Мацільда Тасканская. Яна завяшчала свае ўладанні Папе, аднак на яе спадчыну прад’явіў прэтэнзіі імператар, які жадаў далучыць багатыя ўладанні. Падставай паслужыла тое, што многія ўладанні Мацільды былі імперскім ленам. Акрамя таго, Генрых V быў сваяком Мацільды. Пры гэтым на спадчыну мог прэтэндаваць і Вельф V як былы муж Мацільды. Асцерагаючыся, што вернасць Вельфа V можа пахіснуцца, Генрых V гарантаваў, што спадчыннікам бяздзетнага герцага ў Баварыі будзе яго брат Генрых Чорны. У лютым імператар адправіўся ў Італію, разам з ім адправіўся і Генрых Чорны. У выніку паходу Генрыху V удалося авалодаць спадчынай Мацільды.
Вельф V памёр у 1120 годзе, яго спадчыннікам стаў Генрых Чорны.
У 1122 годзе Генрых Чорны ўдзельнічаў у падпісанні Вормскага канкардата.
У 1125 годзе памёр імператар Генрых V, які не пакінуў сыноў. Тым часам Генрых дзякуючы ўдалым дынастычным шлюбам дочак, а таксама багатым уладанням у Баварыі і Саксоніі, быў адным з самых магутных імперскіх князёў. Асноўным прэтэндэнтам на германскую карону лічыўся герцаг Швабіі Фрыдрых II Аднавокі, пляменнік памерлага імператара з боку маці. Але кандыдатура Фрыдрыха не задавольвала многіх царкоўных князёў, у першую чаргу — архібіскупа майнцкага Адальберта I фон Саарбрукен. Царкоўныя іерархі асцерагаліся, што Фрыдрых працягне царкоўную палітыку Саліяў. У выніку Адальберт 24 жніўня склікаў у Майнцы рэйхстаг, на якім акрамя Фрыдрыха былі высунуты яшчэ два кандыдаты — маркграф Леапольд III Аўстрыйскі і герцаг Лотар Саксонскі[6].
Паколькі Фрыдрых Швабскі быў у шлюбе з дачкой Генрыха Чорнага, то ён разлічваў на падтрымку цесця. Першапачаткова Генрых сапраўды падтрымліваў кандыдатуру Фрыдрыха. Аднак 25 жніўня каралём быў абвешчаны Лотар. Супраць гэтага выступілі баварцы, але нечакана Лотара падтрымаў іх герцаг Генрых Чорны. Верагодна прычынай падтрымкі паслужыла тое, што Генрых ужо тады дамовіўся з Лотарам пра шлюб свайго сына Генрыха з адзінай дачкой і спадчынніцай Лотара, дзякуючы чаму Вельфы змаглі б атрымаць пасля смерці Лотара Саксонію[7]. У выніку 30 жніўня Лотар быў афіцыйна абвешчаны каралём і 13 верасня яго каранавалі ў Ахене. Падтрымка Генрыхам праціўніка Фрыдрыха Швабскага ў будучым сталі прычынай канфлікту паміж Вельфамі і Гогенштаўфенамі[6].
У 1126 годзе Генрых Чорны, каб не быць абавязаным выступаць супраць зяця, які не прызнаў абранне Лотара, прыняў манаскі сан і адрокся ад свайго тытула. Паколькі старэйшы сын Генрыха, Конрад, верагодна быў фізічна слабым і хваравітым, то для яго была вызначана духоўная кар’ера. Прыняў манаства і памёр раней бацькі падчас паломніцтва ў Іерусалім. Герцагам Баварыі быў абвешчаны другі сын Генрыха Чорнага — Генрых Горды.
У манастыры Генрых Чорны прабыў нядоўга. Ён памёр 13 снежня 1126 года ў замку Равенсбург у Альтдорфе. Яго жонка Вульфхільда перажыла мужа ненадоўга, яна памерла 29 снежня. Генрыха і яго жонку пахавалі ў Вайнгартэнскім манастыры.
Шлюб і дзеці
правіцьЖонка: Вульфхільда Саксонская (каля 1075 — 29 снежня 1126), дачка герцага Саксоніі Магнуса і Ульфхільды Нарвежскай. Дзеці:
- Юдыт (каля 1100 — 22 лютага 1130/1131); муж: з 1119/1121 Фрыдрых II Аднавокі (1090 — 4 ці 6 красавіка 1147), герцаг Швабіі
- Конрад (каля 1102 — 17 сакавіка 1126 ці 1154[8]), манах
- Генрых X Горды (каля 1108 — 20 кастрычніка 1139), герцаг Баварыі з 1126, герцаг Саксоніі (пад імем Генрых II) з 1137
- Сафія (пам. 10 ліпеня да 1147); 1-ы муж: Бертольд III (пам. 3 снежня 1122), герцаг Цэрынген; 2-і муж: з каля 1122/1123 Леапольд Моцны (пам. 24 кастрычніка 1129), маркграф Штырыі
- Мацільда (пам. 16 лютага ці 16 сакавіка каля 1183); 1-ы муж: з каля 1128 Дэпальд IV (пам. каля 1128), маркграф Вохбурга; 2-і муж: з 24 кастрычніка 1129 (кантракт) Гебхард III (пам. 28 кастрычніка каля 1188), граф Зульцбаха
- Вельф VI (16 снежня 1114/15 снежня 1116 — 14/15 снежня 1191), маркграф Тасканы і герцаг Спалета ў 1152—1160 і 1167—1173
- Вульфхільда (пам. 18 мая пасля 1156), манашка ў Весабруне ў 1155; муж: Рудольф (пам. 27/28 красавіка 1160), граф Брэгенца
Таксама ў Генрыха быў незаконнанароджаны сын ад невядомай палюбоўніцы:
- Адальберт (пам. 1144), абат Корвея ў 1138
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #133802388 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #133802388 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в г д Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Бульст-Тиле Мария Луиза, Йордан Карл, Флекенштейн Йозеф. Священная Римская империя: эпоха становления. — С. 320—321.
- ↑ Сам шлюб адбыўся ўжо пасля смерці Генрыха Чорнага — у 1127 годзе.
- ↑ Konrad von Bayern (ням.)
Літаратура
правіць- Sigmund Ritter von Riezler. Heinrich IX // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 11. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1880. — S. 461—462. (ням.)
- Kurt Reindel. Heinrich IX. der Schwarze // Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 8. — Berlin: Duncker & Humblot, 1969. — 343 с.
- Бульст-Тиле Мария Луиза, Йордан Карл, Флекенштейн Йозеф. Священная Римская империя: эпоха становления / Пер. с нем. Дробинской К.Л., Неборской Л.Н. под редакцией Ермаченко И.О. — СПб.: Евразия, 2008. — 480 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-8071-310-9.
- Вельфы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- Heinrich IX. der Schwarze Herzog von Bayern (ням.)(недаступная спасылка). Mittelalterliche Genealogie im Deutschen Reich bis zum Ende der Staufer. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2014. Праверана 15 сакавіка 2012.
- Dukes of Bavaria (Welf) (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 15 сакавіка 2012.