Конрад (пфальцграф Рэйнскі)

Конрад Швабскі (ням.: Konrad der Staufer; каля 1135 — 9 лістапада 1195) — пфальцграф Рэйнскі ў 11561195  гадах, з дынастыі Гогенштаўфенаў. Сын Фрыдрыха Аднавокага, герцага Швабіі і яго другой жонкі Агнэс Саарбрукенскай. У яго быў адзінакроўны брат Фрыдрых I Барбароса, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Конрад
ням.: Konrad der Staufer
Нараджэнне каля 1134
Смерць 9 лістапада 1195
Месца пахавання
Род Гогенштаўфены
Бацька Фрыдрых II Аднавокі[1]
Маці Agnes of Saarbrücken[d][1]
Жонка Ірмінгард[d][1][2]
Дзеці Агнэса Гогенштаўфен[d][1] і Friedrich Hohenstaufen[d][3]

У 1156 годзе імператар Фрыдрых I Барбароса перадаў Конраду ва ўладанне Пфальцграфства Рэйнскае і прызначыў яго фогтам манастыра Шонау ў Одэнвальдзе. Пры Конрадзе Гайдэльберг (каля якога знаходзіўся манастыр) пачаў развівацца як горад. Ад шлюбу з Ірмінгард Хенебергскай Конрад атрымаў ва ўладанне Лоршскі манастыр.

Сям’я

правіць

Конрад быў жанаты першым шлюбам на дачцэ Готфрыда I, графа Шпонгайма, якая памерла каля 1160 года. Іх адзіны сын памёр каля 1188 года.

Каля 1160 года Конрад ажаніўся з Ірмінгард (пам. 1197), дачкой Бертольда I, графа Хенеберга. Дзеці:

Конрад і абедзве яго жонкі былі пахаваны ў манастыры Шонау. Сыны Конрада не выжылі, і ўсе ўладанні перайшлі да яго дачкі Агнэс і яе мужа Генрыха Вельфа, які стаў пфальцграфам пад імем Генрых V.

Зноскі

  1. а б в г Kindred Britain
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage