Спіс кіраўнікоў Курпфальца
Ніжэй прыведзены спіс кіраўнікоў Курпфальца.
Пфальцграфы Латарынгіі (915—1085)
правіцьПфальц утварыўся з пфальцграфства Латарынгія, якое з'явілася ў X стагоддзі.
- Вігерых (каля 870 — каля 919), граф у Трыры ў 899 і 902, граф у Бідгау ў 902 і 909, граф у Ардэнгау, пфальцграф Латарынгіі з 915/916
- Годфрыд, граф Юліхгау, пфальцграф Латарынгіі (каля 940)
На працягу XI стагоддзя менавіта гэта дынастыя кіравала землям на абодвух берагах Рэйна.
- Герман I Латарынгскі (945—994)
- Эца (994—1034)
- Атон I Латарынгскі (1045, герцаг Швабіі — 1045 — 47)
- Генрых I Латарынгскі (1045—1061)
- Герман II Латарынгскі (1061—1085)
Пфальцграфы Рэйнскія (1085—1356)
правіцьПасля смерці Германа II, апошняга з дынастыі Эцоненаў, Пфальц страціў сваё ваеннае значэнне для Латарынгіі. Тэрыторыя пфальцграфства паменшылася да акруг вакол Рэйна, з тых часоў яное насіла назву Пфальцграфства Рэйнскае.
- Генрых II (1085—95)
- Зігфрыд I фон Орламюндэ (1095—1113)
- Готфрыд Кальвскі (1113—1129)
- Вільгельм фон Орламюндэ (1129—1140)
- Генрых IV Язаміргот (1140—1142)
- Герман III Штахлекскі (1142—1155)
Пфальцграф з дынастыі Гогенштаўфенаў
правіцьУ 1156 годзе імператар Фрыдрых I Барбароса перадаў гэтыя землі ў спадчыннае валоданне свайму малодшаму брату Конраду.
У 1195 годзе Пфальц перайшоў да дынастыі Вельфаў у выніку шлюбу Генрыха Вельфа з Агнесай, дачкой Конрада Гогештаўфена.
Пфальцграфы з дынастыі Вітэльсбахаў
правіцьУ пачатку XIII стагоддзя, у выніку шлюбу Агнесы, дачкі Генрыха V і ўнучкі Конрада Гогенштаўфена і Ота, герцага Баварыі, тэрыторыя Пфальца перайшла да дынастыі Вітэльсбахаў, якія з'яўляліся герцагамі Баварыі. У выніку прадстаўнікі гэтай дынастыі былі нейкі час адначасова і герцагамі Баварыі, і пфальцграфамі. Розныя галіны дынастыі Вітэльсбахаў кіравалі Пфальцам да скасавання яго як самастойнай дзяржавы ў 1803 годзе і далей да 1918 года. З гэтага часу леў стаў геральдычным сімвалам гербаў Баварыі і Пфальца.
Пазней, у выніку падзелу тэрыторыі паміж спадчыннікамі Людвіга II у 1294, старэйшая галіна Вітэльсбахаў атрымала і Рэйнскае пфальцграфства, і тэрыторыі ў баварскім «Nordgau» (Баварыя на поўнач ад ракі Дунай) з цэнтрам у горадзе Амберг. Паколькі гэты рэгіён быў палітычна звязаны Рэйнскім пфальцграфствам, ён атрымаў назву «Верхні Пфальц» («Oberpfalz») у адрозненне ад «Ніжняга Пфальца», размешчанага на берагах Рэйна.
Па ўмовах пагаднення, заключанага ў Павіі ў 1329, імператар Людвіг IV, сын Людвіга II, вярнуў Пфальц сваім пляменнікам Рудольфу і Руперту.
Курфюрства Пфальц (1356—1777)
правіцьПаводле Залатой булы 1356 года, рэйнскі пфальцграф быў прызнаны адным са свецкіх курфюрстаў. З гэтага часу пфальцграф Рэйнскі звычайна называўся курфюрстам Пфальцкім (ням.: Kurfürst von der Pfalz).
З прычыны практыкі падзелу зямель паміж рознымі галін сям'і, у пачатку XVI стагоддзя малодшыя лініі Пфальцкіх Вітэльсбахаў прыйшлі да ўлады ў Зімерне, Кайзерслаўтэрне і Цвайбрукене ў Ніжнім Пфальцы і ў Нойбургу і Зульцбасе ў Верхнім Пфальцы. Курфюрства Пфальцкае з цэнтрам у Гайдэльбергу прыняло лютэранства ў 30-х гадах XVI стагоддзя і кальвінізм у 50-х гадах.
Дынастыя Вітэльсбахаў | |||
Выява | Імя | Даты кіравання | Заўвагі |
---|---|---|---|
Рупрэхт I | 1356—1390 | ||
Рупрэхт II | 1390—1398 | Пляменнік Рупрэхта I, сын Адольфа, Пфальцграфа Рэйнскага | |
Рупрэхт III | 1398—1410 | Сын Рупрэхта II, абраны Каралём Германіі ў 1400 | |
Людвіг III | 1410—1436 | Сын Руперта III | |
Людвіг IV | 1436—1449 | Сын Людвіга III | |
Фрыдрых I | 1449—1476 | Брат Людвіга IV | |
Філіп | 1476—1508 | Сын Людвіга IV | |
Людвіг V | 1508—1544 | Сын Філіпа | |
Фрыдрых II | 1544—1556 | Брат Людвіга V | |
Ота Генрых | 1556—1559 | Пляменнік Фрыдрыха II, сын Руперта Фрайзінгскага | |
Дынастыя Зімернаў | |||
Выява | Імя | Даты кіравання | Заўвагі |
Фрыдрых III | 1559—1576 | Калі старэйшая галіна сям'і згасла ў 1559 годзе, курфюрства прайшло да Фрыдрыха III, першага прадстаўніка зімернскай галіны Вітэльсбахаў на пфальцкім троне. Фрыдрых III быў перакананым кальвіністам, таму ад гэтага часу Пфальц стаў адным з галоўных цэнтраў кальвінізму ў Еўропе, падтрымліваў кальвінісцкія паўстанні ў Нідэрландах і Францыі. | |
Людвіг VI | 1576—1583 | Сын Фрыдрыха III. Дзякуючы ўплыву маці падтрымліваў лютэран. | |
Фрыдрых IV | 1583—1610 | Сын Людвіга VI. У першыя гады свайго кіравання знаходзіўся пад уплывам дзядзькі — Ёгана Казіміра, які зноў увёў у Пфальцы кальвінізм.
Адзін з заснавальнікаў (пры дапамозе свайго саветніка — герцага Крысціяна Анхальцкага) Евангелічнай уніі ў 1608 годзе. | |
Фрыдрых V | 1610—1623 | Сын Фрыдрыха IV. У 1613 годзе ажаніўся з Лізаветай Сцюарт, дачкой Якава I, караля Англіі. У 1619 годзе прыняў трон Багеміі ад Багемскіх штатаў. Неўзабаве быў пераможаны сіламі імператара Фердынанда II у Бітве на Белай Гары ў 1620, у выніку чаго іспанскія і баварскія войскі занялі Пфальц. Фрыдрых быў пазбаўлены трона і выгнаны з Імперыі. | |
Баварская дынастыя (1623—48) | |||
Выява | Імя | Даты кіравання | Заўвагі |
Максіміліян I | 1623—1648 (пам. 1651), | Землі Фрыдрыха V і яго тытул курфюрста былі перададзены баварскаму герцагу Максіміліяну I, прадстаўніку адной з галін дынастыі Вітэльсбахаў. Хоць тэарэтычна ён лічыўся курфюрстам Пфальца, аднак больш вядомы ён як курфюрст Баварыі. Пачынаючы з 1648 года кіраваў толькі ў Баварыі і Верхнім Пфальцы, аднак захаваў усе свае курфюрсцкія прывілеі і пануючую ролю ў Пфальцы. |
Адноўленая дынастыя Зімернаў | |||
Выява | Імя | Даты кіравання | Заўвагі |
---|---|---|---|
Карл I Людвіг | 1648—1680 | Сын Фрыдрыха V. Па выніках Вестфальскага міру ў 1648 годзе Карл Людвіг атрымаў у кіраванне землі бацькі і стаў новым, восьмым курфюрстам, аднак цяпер пфальцкае курфюрства было па годнасці ніжэй за іншыя сем. | |
Карл II | 1680—1685 | Сын Карла I Людвіга. Апошні з дынастыі Зімернаў. | |
Дынастыя Нойбурга | |||
Выява | Імя | Даты кіравання | Заўвагі |
Філіп Вільгельм | 1685—1690 | У 1685 годзе дынастыя Зімернаў згасла, і Пфальц быў атрыманы ў спадчыну Філіпам Вільгельмам, графам Пфальц-Нойбурга (які быў таксама герцагам Юліха і Берга). Каталік па веравызнанні. | |
Ёган-Вільгельм | 1690—1716 | Сын Філіпа Вільгельма | |
Карл III Філіп | 1716—1742 | Брат Ёгана Вільгельма II. Апошні з дынастыі Нойбургаў. Перамясціў сталіцу Пфальца з Гайдэльберга ў Мангейм у 1720 годзе. | |
Дынастыя Зульбахаў | |||
Выява | Імя | Даты | Заўвагі |
Карл IV Тэадор | 1742—1777 | Пфальц быў атрыманы ў спадчыну герцагам Карлам Тэадорам з Зульбаха. Карл Тэадор таксама атрымаў у спадчыну курфюрства Баварыі, калі яе кіруючая дынастыя згасла ў 1777 годзе. |
Дынастыя Зульбахаў | |||
Выява | Імя | Дата кіравання | Заўвагі |
---|---|---|---|
Карл IV Тэадор | 1777—1799 | сан і паўнамоцтвы курфюрста Пфальцкага былі ўключаны ў курфюрства Баварыі Карлам Тэадорам. Аднак ён захаваў тытул «Пфальцграф Рэйнскі» (ням.: Pfalzgraf bei Rhein). | |
Дынастыя Цвайбрукенаў | |||
Выява | Імя | Даты кіравання | Заўвагі |
Максіміліян | 1799—1803 (памёр 1825) | спадчыннік Карла Тэадора, Максіміліян Іозеф, герцаг Пфальц-Цвайбрукена, сабраў пад сваё кіраванне ўсе землі Вітэльсбахаў у 1799 годзе. Пфальцграфства было ліквідавана ў час войнаў Французскай Рэвалюцыі. Спачатку землі левага берага Рэйна былі заняты, а затым анексаваны Францыяй у 1795 годзе. У 1803 годзе землі правага берага Рэйна былі захоплены маркграфам Бадэна. Курфюрства Пфальц як асобная дзяржаўная структура знікла, а ў 1806 годзе Свяшчэнная Рымская імперыя была ліквідавана, і ўсе правы і абавязкі курфюрстаў разам з ёй. |
Далейшая гісторыя рэгіёна
правіцьУ 1806 годзе Бадэн стаў Вялікім Герцагствам. На Венскім кангрэсе ў 1814—1815 гадах левабярэжны Пфальц, павялічаны за кошт іншых абласцей, накшталт былога біскупства Шпаер, быў вернуты Вітэльсбахам і стаў фармальна часткай Каралеўства Баварыі ў 1816 годзе і пасля гэтага часу менавіта гэта вобласць стала пераважна вядомая як Пфальц. Вобласць заставалася часткай Баварыі да заканчэння Другой сусветнай вайны, калі была аддзелена і стала часткай новай федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц.
Для паляпшэння артыкула пажадана |