Адэльгейда Бургундская
Адэльгейда Бургундская (італ.: Adelaide, ням.: Adelheid; каля 931 — 999, кляштар Сельц, Эльзас) — каралева Італіі і імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі, дачка Рудольфа II Бургундскага і Берты Швабскай, другая жонка Атона I Вялікага.
Адэльгейда Бургундская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Adelheid | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 931[1][2][…] |
||||||
Смерць |
16 снежня 999[2][3] |
||||||
Род | Старшая галіна Вельфаў[d] | ||||||
Бацька | Рудольф II[d][1][2][…] | ||||||
Маці | Берта Швабская[d][4][3] | ||||||
Муж | Лотар II[d][3] і Атон I Вялікі[5][6][…] | ||||||
Дзеці | Мацільда[d], Атон II Руды[4] і Эма Італійская[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАдэльгейда нарадзілася ў 931 годзе ў Бургундыі ў каралеўскай сям'і. Бургундскі кароль Рудольф II і яго жонка Берта Швабская выхоўвалі дачку ў строгім хрысціянскім духу. У 6-гадовым узросце, неўзабаве пасля смерці бацькі, яна была заручана з Лотарам II, сынам караля лангабардаў Гуга, жонкай якога стала маці Адэльгейды. З гэтага часу маці з дачкой жывуць у рэзідэнцыі караля лангабардаў у Павіі. Пасля раптоўнай смерці Лотара ад невядомай хваробы, для Адэльгейды, як пісаў стваральнік яе жыццяпісу Адзілон Клюнійскі, «наступілі дні цяжкіх выпрабаванняў».
У парушэнне ўсіх законаў, яна была захоплена ворагам Лотара, маркграфам Берангарам і кінута ў турму. Праз некаторы час яе разам з духаўніком і прыслужніцай змясцілі ў замак каля возера Гарда. Там, знаходзячыся ў поўнай ізаляцыі ад навакольнага свету, яна заставалася ў палоне амаль 4 месяцы. Быўшы глыбока рэлігійнай, Адэльгейда не губляла мужнасці і надзеі. У яе атрымалася разам са сваімі спадарожнікамі пракапаць тунэль, праз які яна уцякла з замка. Некалькі дзён у вінаградніках і лясах уцекачы хаваліся ад пагоні.
Адэльгейда знайшла прытулак у замку епіскапа Адэльгарда, прыхільніка свайго памерлага мужа. Але у Італіі панаваў Берангар, абвешчаны каралём. Адэльгейда звярнулася за дапамогай да нямецкага караля Атона I. Апошні з велізарным войскам уварваўся ў Італію, хутка заняў Павію і аднавіў каралеўскія правы Адэльгейды. Пасля гэтага Атон накіраваў паслоў да Адэльгейды, загадаўшы перадаць ёй «вестку міру і салодкага кахання». Яна прыняла такую прапанову і разам са шматлікай світай прыехала ў Павію, дзе было зроблена вяселле.
У Адэльгейды і Атона нарадзіліся 3 сыны: Генрых, Бруна, Атон, а таксама дачка Мацільда. Жонка Атона актыўна цікавілася дзяржаўнымі справамі, прыняла ўдзел у так званым клюнійскім руху, заснавала некалькі манастыроў. Паўсюль Адэльгейда аказвала вялікадушную падтрымку царкве, імкнулася па магчымасці аблегцычь цяжкую долю беднякоў і рабіць дабро. З 973 па 983 год, пасля смерці Атона I, Адэльгейда паспяхова кіравала імперыяй, пакуль яе сын Атон II не дасягнуў паўналецця. Аднак неўзабаве Атон пасварыўся з маці і загадаў ёй пакінуць двор. Адэльгейда цяжка ўспрымала разрыў адносінаў з сынам, яна з'ехала спачатку ў Італію, а потым знайшла прыстанак у свайго брата ў Бургундыі. Занадта позна імператар усвядоміў несправядлівасць у адносінах да маці: неўзабаве пасля іх замірэнні ў Павіі Атон II памёр. І зноў з прычыны малалетства свайго ўнука Атона III на чале імперыі на 4 гады апынулася Адэльгейда. Неўзабаве яна адчула стомленасць ад дзяржаўных спраў і пайшла ў заснаваны ёю кляштар у Сельцы. У снежні 999 года пасля набажэнства Адэльгейда цяжка захварэла і 16 снежня памерла. Пахавана ў саборы святога Стэфана у Сельцы.
Памяць
правіцьМагіла Адэльгейды ў Сельцы хутка стала месцам паломніцтва. У 1097 годзе было вырашана кананізаваць Адэльгейду, а таксама была пабудавана капэла святой Адэльгейды. Нават цяпер яна застаецца хрысціянскім ідэалам маці і свецкай правіцельніцы. Дзень ушанавання яе імя каталіцкай царквой — 16 снежня.
Зноскі
- ↑ а б Адельгейда // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 172.
- ↑ а б в Steindorff E. Adelheid // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1875. — Т. 1. — S. 75–77.
- ↑ а б в г д Bischoff G., Foessel G., Baechler C. Nouveau dictionnaire de biographie alsacienne / Fédération des sociétés d'histoire et d'archéologie d'Alsace — 1982. — P. 18. — 4434 с.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Académie des sciences, belles-lettres et arts de Besançon — Besac: Académie des sciences, belles-lettres et arts de Besançon et de Franche-Comté, 1889.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Одилон Клюнийский. Жизнь Императрицы св. Аделаиды 922—999 гг.// История Средних веков: От Карла Великого до Крестовых походов (768—1096) / Сост. М. М. Стасюлевич. — СПб.: ООО "Издательство «Полигон»; М.: ООО "Фирма "Издательство «АСТ», 2001. — С. 349−358.
- Фазоли Джина. Короли Италии (888—962 гг.) / Пер. с итал. Лентовской А. В. − СПб.: Евразия, 2007. − 288 с.