Адкрыць галоўнае меню
Будслаў — адзін з буйнейшых цэнтраў паломніцтва ў Беларусі

Пало́мніцтва (ад лац.: palma — пальмавая галінка), пілігрымка — вандроўка веруючых людзей да святых мясцін (напрыклад, у хрысціян — да Іерусаліма, у мусульман — да Меккі і Медзіны і інш.). Тэрмін паходзіць ад звычаю вандроўнікаў прыносіць з Іерусаліма пальмавыя галінкі.

Цэнтрамі хрысціянскага паломніцтва ў Беларусі з'яўляюцца:

Вызначэнне ў сучаснай навуцыПравіць

Паломніцтва, якое зарадзілася ў глыбокай старажытнасці ў рэлігійнай практыцы розных народаў, набыло да пачатку XXI ст. сусветныя маштабы як адна з самых складаных формаў сучаснай сацыяльна-культурнага жыцця, не абмежаваная сферай рэлігіі. Сучаснае паломніцтва разумеецца рознымі аўтарамі на стыку двух сацыяльна-культурных сфер — непасрэдна паломніцкай практыкі, якая разумеецца як вобласць рэлігійных падарожжаў, і турызму. Паломнікі, па сутнасці, і былі першымі турыстамі.

У сувязі з тым, што паломніцтва зараз разумеецца на стыку абрадавай практыкі хрысціянства і турызму, у сучаснай спецыялізаванай літаратуры дапускаецца паралельнае ўжыванне такіх тэрмінаў, як «паломніцтва», «пілігрымка», «паломніцкі турызм», «рэлігійны турызм», «духоўна-паломніцкі турызм» і г.д. Галоўным жа з'яўляецца тое, што сутнасцю паломніцтва (інакш — рэлігійнага турызму), якая размяжоўвае яго з іншымі падарожжамі, з'яўляецца наяўнасць у змястоўным і фармальным аспектах сакральнага пачатку.

Гістарычна сфармавалася два разумення паломніцтва — вузкае і шырокае. У мінулым дамінавала разуменне яго як рэлігійнага падарожжа да святыні (вузкае разуменне гэтай катэгорыі). Сення паломніцтва разумеецца як усякае падарожжа, якое ажыццяўляецца з мэтай глыбокай пашаны духоўнага Абсалюту. Зыходзячы з гэтага, у структуры гэтай з'явы вылучаюць два віды падарожжаў, якія ажыццяўляюцца з мэтай далучэння да сакральных каштоўнасцяў, — рэлігійнае паломніцтва і свецкае паломніцтва. Першае арыентавана на пакланенне святыням, звязаным з рэлігійным культам, другое прадугледжвае пакланенне нерэлігійным святыням. Нягледзячы на розніцу паміж рэлігійным і свецкім паломніцтвам, абедзве формы падарожжаў нясуць у сабе рысы рытуалу, які вызначаецца сучаснай навукай як гістарычна ўтвораная форма складаных сімвалічных паводзінаў, якая адлюстроўвае пэўныя сацыяльныя і культурныя ўзаемаадносіны, каштоўнасці.

Вытокі хрысціянскіх паломніцкіх традыцыйПравіць

Хрысціянства з самага пачатку было звязана з рухам. Хрыстос не сядзеў на месцы, а ішоў з горада ў горад, ад адной гары да іншай, пакуль не скончыў на апошняй свой хросны шлях. Пакінутыя Хрыстом апосталы, як толькі даведаліся аб тым, што Ён уваскрос, адразу адправіліся ў падарожжа, кожны — сваей дарогай. Яны вандравалі па гарадах, нідзе асабліва не затрымліваючыся, і клікалі за сабой яшчэ многіх.

Першым уласна хрысціянскім паломнікам, чыё імя засталося ў гісторыі, быў свяціцель Мелітон, біскуп горада Сарды, сталіцы правінцыі Рымскай імперыі Лідыі (сяр. II ст. н.э.).

Прыклады паломніцтва былі вядомыя яшчэ задоўга да з'яўлення хрысціянства. Самы вядомы прыклад падарожжа з мэтай пакланення святыням у эпоху Антычнасці — штогадовыя вандроўкі грэкаў на Элеўсінскія містэрыі. Аб канкрэтным змесце містэрый практычна нічога не вядома. Але важна тое, што такім вандроўкам грэкі надавалі асаблівы, сакральны сэнс. Верагодна, падобнае адбывалася і ў Старажытным Егіпце.

Іўдзеі ў сілу асаблівасці вераванняў былі вымушаныя ажыццяўляць паломніцтва — бо Храм быў адзін, а гэта значыць, што кожная сям'я хоць бы раз у год павінна была дабрацца да Іерусаліма. Хрыстос з найсвяцейшай Марыяй, паводле іўдзейскай традыцыі, таксама хадзіў у такое паломніцтва.

ЛітаратураПравіць

  • Ганскі, У. А. Сутнасць рэлігійнага турызму (паломніцтва) як частка абрадавай практыкі хрысціянства / У. А. Ганскі // Миссия церкви: проповедь и просвещение (к 1020-летию крещения Руси): мат-лы междунар. научн-практ. конф., Минск, 15-16 декабря 2008 г. / Министерство образования Республики Беларусь [и др.]; редкол.: Е. Ю. Шимбалева [и др.]. — Минск, — 2008. — С. 192—196.
  • Ганскі, У. А. Традыцыі рэлігійнага турызма у Рыма-каталіцкім касцёле / У. А. Ганскі // Труды молодых специалистов Полоцкого государственного университета — Новополоцк, 2009. — Выпуск 35: Гуманитарные науки. — С. 118—119.
  • Гундяев, В. М. Православное паломничество: традиции и современность / В. М. Гундяев (Митрополит Смоленский и Калининградский Кирилл) // Православный паломник. 2007. — № 1(32). — С. 4-7.
  • Житенев, С. Ю. История возникновения и богословский смысл православного паломничества / С. Ю. Житенев // Православный паломник. 2007. — № 3(34). — С. 18-24.
  • Иванов, С. И. Все, что вы хотели знать о паломничествах / С. И. Иванов. — Москва: Эксмо, 2008. — 320 с.

СпасылкіПравіць