Будслаў

аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Будслаў (аграгарадок))

Бу́дслаў[1] (трансліт.: Budslaŭ) — аграгарадок у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Сэрвач. Адміністрацыйны цэнтр Будслаўскага сельсавета. Насельніцтва 721 чал. (1996). Знаходзіцца за 18 км на поўнач ад Даўгінава, за 16 км на паўночны ўсход ад Крывічаў, за 26 км на паўночны ўсход ад Княгініна, за 12 км на поўнач ад шашы Ушачы — Вілейка Р29, за 6 км на ўсход ад чыгуначнай станцыі Будслаў.

Аграгарадок
Будслаў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
172 ± 1 м
Насельніцтва
721 чалавек (1996)
Часавы пояс
Тэлефонны код
801797
Паштовыя індэксы
222374
Аўтамабільны код
5
СААТА
6240806016
Будслаў на карце Беларусі ±
Будслаў (Беларусь)
Будслаў
Будслаў (Мінская вобласць)
Будслаў

Будслаў — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны), адзін з рэлігійных цэнтраў рэгіёна. Да нашага часу ў мясцовым касцёле захоўваецца цудоўны абраз Божай Маці, адна з найбольш шанаваных каталіцкіх святыняў Беларусі.

 

Тапонім «Будслаў» утварыўся ад славянскай мянушкі Будслаў, што ў сэнсавым значэнні адпавядае «майстру-будаўніку». Паводле падання, мястэчка спярша мела назвы Слаўная Буда.

У гістарычных крыніцах таксама згадваецца як Буда, Буцлаў, Будцлаў.

Гісторыя

правіць
 
Абраз Божай Маці

Першы пісьмовы ўспамін пра Будслаў датуецца 1504 годам, калі вялікі князь Аляксандр падараваў гэту мясцовасць віленскім манахам-бернардзінцам. У 1560 яны пакінулі Будслаў, аднак у 1589 вярнуліся сюды і збудавалі драўляны каьцёл, асвечаны ў 1591 пад тытулам Наведвання Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Ваявода мінскі Ян Пац ахвяраваў бернардзінам абраз Маці Божай, падараваны яму Папам Рымскім Кліментам VIII[2].

28 жніўня 1633, дзякуючы ахвяраванням а. Фларыяна Калецкага, гвардыяна Віленскага кляштара бернардзінцаў, а таксама сродкам гетмана польнага Януша Кішкі і радзіны Далмат-Ісакоўскіх, у Будслаўскай рэзідэнцыі заклалі першы камень мураванага касцёла. 9 ліпеня 1643 адбылося асвячэнне новай бажніцы.

6 кастрычніка 1732 кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў Будславу статус мястэчка. У 1756 пры кляштары бернардзінцаў адкрылася музычная школа на 25 вучняў. 29 ліпеня 1767 у мястэчку заклалі першы камень новай мураванай базілікі, урачыстае асвячэнне якой адбылося 7 верасня 1783. У 1790 на сродкі кляштару збудавалі цагляны шпіталь для бедных, у 1793 адкрылася 2-класная пачатковая школа на 40 вучняў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Будслаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце. З 1848 мястэчка знаходзілася ва ўладанні Аскеркаў. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання расійскія ўлады зачынілі кляштар бернардзінцаў. Штуршком да развіцця Будслава паслужыла пракладка ў 1907 чыгуначнай лініі паміж Полацкам і Маладзечна, што выклікала адкрыццё адпаведнай станцыі за 2 км ад вёскі.

У Першую сусветную вайну ў Будславе размяшчаўся штаб 2-й расійскай арміі Заходняга фронту, якая рэалізоўвала асноўныя задачы пры правядзенні Нарачанскай аперацыі 1916 годзе. Цягам 19171919 у мястэчку дзейнічала Будслаўская беларуская гімназія, зачыненая польскай акупацыйнай адміністрацыяй.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Будслаў апынуўся ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. За польскім часам у мястэчку працавалі гмінная ўправа, млын, лесапільня, аптэка, банк, карчма; у панядзелкі праводзіліся кірмашы. Размяшчаўся штаб батальёна Корпуса аховы памежжа «Будслаў».

У 1939 Будслаў увайшоў у БССР, дзе ў 1940 стаў цэнтрам сельсавета Крывіцкага, з 1962 Мядзельскага раёнаў.

2 ліпеня 1992 адбылася першая адноўленая пілігрымка да абраза Маці Божай Будслаўскай. 2 ліпеня 1996 архібіскуп Дамінік Грушоўскі перадаў папскую булу, у якой Маці Божая Будслаўская абвяшчалася патронкай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, г.зн. Беларусі. У 1998 кардынал Казімір Свёнтак каранаваў цудоўны абраз Маці Божай Будслаўскай папскімі каронамі.

Насельніцтва

правіць
 
Помнік ахвярам Другой сусветнай вайны ў Будславе
  • 1859 — 485 чал., 68 двароў[3]
  • 1868 — 259 чал., 48 двароў[4]
  • 1885 — 327 чал., 50 двароў
  • 1907 — 435 чал., 61 двор[4]
  • 1921 — 626 чал., 116 двароў[5]
  • 1970 — 859 чал., 318 двароў[4]
  • 1996 — 721 чал., 300 двароў
  • 1997 — 718 чал., 302 двары[6]

Інфраструктура

правіць
 
Панарама Будслава

У Будславе працуюць лясніцтва, сярэдняя школа, дом культуры, камбінат побытавага абслугоўвання, аддзяленне сувязі.

Славутасці

правіць
 
Алтар Наведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе

Страчаная спадчына

правіць
  • Палац Аскеркаў (XVIII ст.)

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. В. М. Князева. Будслаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 115.
  3. Budsław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. S. 261.
  4. а б в Будслаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 316.
  5. В. М. Князева. Будслаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 116.
  6. Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Мядзельскага раёна. Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. ISBN 985-11-0107-9

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць