Адкрыць галоўнае меню

Ежы Жулаўскі (польск.: Jerzy Żuławski; 14 ліпеня 1874 — 9 жніўня 1915) — польскі пісьменнік, паэт і драматург, адзін з заснавальнікаў польскай навукова-фантастычнай літаратуры.

Ежы Жулаўскі
Ppor. Jerzy Żuławski.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 14 ліпеня 1874(1874-07-14)[1][2][3]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 9 жніўня 1915(1915-08-09)[1][2][3] (41 год)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, перакладчык, філосаф, пісьменнік-фантаст, пісьменнік
Валодае мовамі: польская
Мова твораў: польская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Ежы Жулаўскі нарадзіўся ў Польшчы ў мястэчку Ліповец каля Жэшава. У дзяцінстве жыў у горадзе Ліманова, пачаў вучыцца ў гімназіі ў горадзе Бохня, скончыў вучобу ў гімназіі ў Кракаве.

У 1892 годзе паступіў у тэхнічны ўніверсітэт Цюрыха, а з 1895 па 1898 вучыўся на кафедры філасофіі ў Берне. Па заканчэнні навучання яму была прысвоена ступень доктара філасофіі. Пасля вяртання ў Польшчу выкладаў у школах Малапольскага ваяводства і Кракава. З 1910 шмат падарожнічаў, пакуль не пасяліўся ў Закапанэ. Там ён стаў добраахвотнікам у выратавальнай службе Татраў. З пачаткам Першай сусветнай вайны пайшоў добраахвотнікам на фронт. Быў рэдактарам часопіса «Да зброі». Памёр у шпіталі ў Дэмбіцы ад брушнога тыфу.

ДраматургіяПравіць

  • Дыктатар (1903)
  • Міртавы вянок (1903)
  • Эрос і Псіха (Эрат і Псіхея) (1904)
  • Ijola (1905)
  • Gra.Tryptyk sceniczny (1906)
  • Donna Aluica (1906)
  • Кошт слёз (1909)
  • Канец месяца (1911)
  • Горад Сонца (1911)

Беларускія перакладыПравіць

Драму Жулаўскага «Эрос і Псіха» (польск.: Eros i Psyche) пераклаў на беларускую мову Янка Купала[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #110137728 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  2. 2,0 2,1 Jerzy Żuławski // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Jerzy Żuławski // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Янка Купала. Збор твораў у 9 тамах. Том 9, кніга 1. — Мінск, «Мастацкая літаратура»; 2003

СпасылкіПравіць