Еруслан
Еруслан — рака ў Саратаўскай і Валгаградскай вобласці Расіі, левы прыток Волгі (упадае ў Ерусланскі заліў Валгаградскага вадасховішча). Даўжыня 278 км, плошча басейна 5570 км². Бярэ пачатак на паўднёва-заходняй ускраіне Агульнага Сырта. Улетку месцамі перасыхае. Вада саланаватая. Прыток злева — Таргуй. Выкарыстоўваецца для ірыгацыі. На рацэ — г. Красны Кут.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Рака}}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|