Еўрапейскае чыгуначнае агенцтва
Еўрапейскае чыгуначнае агенцтва — адно з агенцтваў Еўрапейскага саюза. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята ў красавіку 2004 года. У агенцтва ёсць два галоўныя цэнтры, абодва знаходзяцца ў дэпартаменце Нор, паўночная Францыя. Штаб-кватэра разам з усімі аддзяленнямі знаходзіцца ў горадзе Валансьен, міжнародныя канферэнцыі і сустрэчы праходзяць у горадзе Ліль.
Еўрапейскае чыгуначнае агенцтва | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | Агенцтва Еўрапейскага саюза |
Кіраўнікі | |
Выканаўчы дырэктар | Марсель Версліп |
Заснаванне | |
Дата заснавання | Красавік, 2004 |
era.europa.eu | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзейнасць у поўным аб’ёме пачалася ў сярэдзіне 2006 года. Усяго ў арганізацыі працуюць крыху больш за сто супрацоўнікаў. Дзейнасць агенцтва накіравана на стварэнне канкурэнтаздольнай еўрапейскай чыгуначнай сеткі за кошт павелічэння міжгранічнага прапускнога патоку і забеспячэння патрабаванага ўзроўня бяспекі. Еўрапейскае чыгуначнае агенцтва устанаўлівае стандарты для еўрапейскіх чыгунак у рэгламенце «Тэхнічныя спецыфікацыі ўзаемадзеяння». Пры ажыццяўленні свайго мандата Еўрапейскае чыгуначнае агенцтва цесна супрацоўнічае з двума зацікаўленымі бакамі — Еўрапейскай камісіяй і прадстаўнікамі ўрадаў, з аднаго боку, і партнёрамі ў чыгуначным сектары, чыгуначнымі работнікамі і пасажырамі, з другога.