Еўрастат
Еўрастат (англ.: Eurostat) — статыстычная служба Еўрапейскага саюза, якая займаецца зборам статыстычнай інфармацыі пра краіны-члены ЕС і гарманізацыяй статыстычных метадаў выкарыстоўваемых гэтымі краінамі. Офіс Eurostat знаходзіцца ў Люксембургу.
Гісторыя і функцыі Правіць
Еўрастат быў заснаваны ў 1953 годзе як статыстычная служба Еўрапейскага аб'яднання вугля і сталі. З часам спіс задач службы пашырэў і ў 1958 годзе на яе аснове быў сфарміраваны генеральны дырэктарат. Асноўнай задачай дырэктарата было забеспячэнне іншых генеральных дырэктаратаў Еўракамісіі, а таксама іншых еўрапейскіх інстытутаў, статыстычнай інфармацыяй, неабходнай для фарміравання, рэалізацыі і аналізу праводжанай імі палітыкі.
З развіццём Еўрасаюза большае значэнне стала надавацца задачы гарманізацыі статыстычных метадаў, якія выкарыстоўваюцца краінамі-членамі ЕС, а таксама краінамі-кандыдатамі. Еўрастат не займаецца непасрэдным зборам статыстычных даных — гэта праца выконваецца статыстычнымі службамі краін. Сабраная нацыянальнымі службамі інфармацыя апрацоўваецца Еўрастат, прыводзіцца да адзіных стандартаў і публікуецца. Еўрастат цесна супрацоўнічае з нацыянальнымі службамі статыстыкі краін ЕС у мэтах выпрацоўкі адзіных статыстычных стандартаў.
На гэты момант генеральным дырэктарам службы з'яўляецца Гюнтэр Ханрайх (Gunther Hanreich). Яго папярэднік — Michel Vanden Abeele — выявіў у 2004 годзе, што статыстычная інфармацыя, паданая ўрадам Грэцыі, была зведала моцныя маніпуляцыя. На аснове гэтых няслушных даных Грэцыя была прынята ў 2000 годзе ў еўразону.
Генеральнаму дырэктару Еўрастата падпарадкоўваюцца сем дырэктараў, адказных за розныя вобласці дзейнасці:
- рэсурсы
- статыстычныя метады і прылады; публікацыі
- дзяржаўная і агульнаеўрапейская статыстыка
- эканоміка і рэгіянальная статыстыка
- сельская гаспадарка і экалогія; супрацоўніцтва
- сацыяльная статыстыка і інфармацыйная супольнасць
- бізнес-статыстыка
Гл. таксама Правіць
Спасылкі Правіць
Еўрастат на Вікісховішчы |
- Афіцыйная старонка Eurostat (англ.)