Жак Ле Муан
Жак Ле Муан дэ Морг (фр.: Jacques Le Moyne de Morgues; пам. 1588) — французскі падарожнік, мастак-акварэліст і графік, які ўдзельнічаў у каланізацыі паўвострава Фларыды. Быў першым з еўрапейскіх мастакоў, хто адлюстраваў карэнных жыхароў тэрыторыі сучасных ЗША.
Жак Ле Муан | |
---|---|
фр.: Jacques Le Moyne de Morgues | |
Дата нараджэння | 1533[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1588[3][1][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | картограф, падарожнік-даследчык |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУдзельнічаў у французскай каланіяльнай экспедыцыі ў Паўночную Амерыку пад кіраўніцтвам Рэнэ Гулена дэ Ладоньера . У 1564—1565 гадах замалёўваў індзейцаў, а таксама мясцовую фаўну і флору Паўночнай Фларыды.
Перажыў разню гугенотаў, якую ў верасні 1565 года зладзілі ў Форт-Кэралайн іспанцы пад кіраўніцтвам Педра Менендэса дэ Авілеса . Разам з прыкладна дваццаццю выжылымі хаваўся ў лясах і пазней быў выратаваны англійскай экспедыцыяй, пасля чаго пастаянна пасяліўся ў Англіі.
На аснове акварэльных малюнкаў Ж. Ле Муана пазней фламандскі гравёр Тэадор дэ Бры выканаў літаграфічныя выявы індзейцаў. У Англіі на працы Ле Муана звярнуў увагу Уолтэр Рэйлі, што стала для апошняга адным са стымулаў да пачатку брытанскай каланізацыі Амерыкі.
Зноскі
- ↑ а б Jacques le Moyne de Morgues // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ruymbeke B. V. Jacques Le Moyne de Morgues // Le Moyne de Morgues, Jacques (1533-1588), artist and cartographer // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.1701106 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jacques le Moyne de Morgues // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ RKDartists Праверана 15 кастрычніка 2016.
- ↑ RKDartists Праверана 14 чэрвеня 2020.
Літаратура
правіць- Carl Waldman i Alan Wexler, Encyclopedia of Exploration, New York 2003, ISBN 0-8160-4678-6
- Heller, Henry. (2002) Labour, Science and Technology in France, 1500—1620, Cambridge University Press. p. 79. ISBN 0-521-89380-1.
- Jacques LeMoyne
- Images of the engravings
- Milanich, Jerald, «The Devil in the Details», Archaeology, May/June 2005, pp. 27-31.
- Harvey, Miles. (2008) Painter in a Savage Land: The Strange Saga of the First European Artist in North America, Random House. ISBN 978-1-4000-6120-4.
Спасылкі
правіць- Gallica, la bibliothèque numérique (Bibliothèque nationale de France): Théodore de Bry, Jacques Le Moyne de Morgues and the Timucua Indians
- Artfact
- Robert Viking O’Brien’s article on LeMoyne’s Brevis narratio from The Marjorie Kinnan Rawlings Journal of Florida Literature