Жанна Пакен (фр. Jeanne Paquin, 1869 — 1936) — французская мастачка-мадэльер, вядомая сучасным і інавацыйным дызайнам. Яна была адной з першых жанчын-куцюр’е і адным з піянераў сучаснага моднага бізнесу.

Жанна Пакен
фр.: Jeanne Paquin
Імя пры нараджэнні фр.: Jeanne Marie Charlotte Beckers
Род дзейнасці гранд-куцюр’е
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1869(1869-06-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1936[1][2][…] ці 28 жніўня 1936(1936-08-28) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Isidore-René Jacob-Paquin[d]
Месца працы
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Жанна Пакен, народжаная Жанна Мары-Шарлот Бекерс, нарадзілася ў 1869 годзе ў Сен-Дэні, паўночным прыгарадзе Парыжа, у сям’і лекара. Яшчэ падлеткам пачала вывучаць швейную справу ў невялікім атэлье, а праз некалькі гадоў яна атрымала месца ў доме моды «Руф», дзе прайшла шлях ад майстрыхі да галоўнай краўчыхі, якая ўзначальвала атэлье.

У лютым 1891 года Жанна выйшла замуж за Ісідора Рэнэ Жакоба Пакена, з якім стварыла ў Парыжы ў 1891 годзе дом высокай моды Paquin, які праіснаваў да 1956 года і меў асаблівую вядомасць і рэпутацыю ў першай трэці XX стагоддзя. Жанна была галоўным дызайнерам, а яе муж кіраваў бізнэсам, займаўся адміністрацыйнымі справамі фірмы, працаваў з кліентамі.

У 1898 годзе яны адкрылі філіял свайго Дома моды ў Лондане, затым у 1912 годзе ў Буэнас-Айрэсе і ў Нью-Ёрку, а таксама ў 1914 годзе ў Мадрыдзе. Філіял знакамітага House of Paquin у Нью-Ёрку на Пятай авеню спецыялізаваўся на футры. Сярод яе кліентак з’явіліся прадстаўніцы арыстакратычных і манархічных сем’яў. Пасля смерці мужа ў 1907 годзе Жанна Пакен кіравала бізнесам разам са сваёй сям’ёй да 1920 года. Паміж 1912 і 1920 гадамі Пакен стварала калекцыі адзення для актыўных жанчын. У 1913 годзе яна першай з жанчын-мадэльераў атрымала ордэн Ганаровага легіёна.

Яна стварыла шэраг касцюмаў па эскізах Лявона Бакста і Поля Ірыба. Асабліва знакамітай стала калекцыя «Танга» (1914).

Зноскі

  1. а б Jeanne Paquin // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Paquin // Artsy — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Léonore databaseministère de la Culture.