Жаркоўскі
Жаркоўскі (руск.: Жарко́вский) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Жаркоўскага раёна Цвярской вобласці Расіі. Размешчаны на рацэ Мяжа (прыток Заходняй Дзвіны), за 324 км на паўднёвы захад ад абласнога цэнтра. Заснаваны як пасёлак Жаркі ў 1920-я гады на месцы вёсак Жаркі, Боркі і Валнушкі ў сувязі з развіццём лясной прамысловасці. Прамысловае развіццё пачалося з адкрыццём чыгункі ў 1930-я гады. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1950 года.
Жаркоўскі
|
Зноскі
- ↑ а б в АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 26 кастрычніка 2016.
- ↑ а б в Geographic Names Server — 2018.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx