Жолаб Кермадэк
Жолаб Кермадэк — глыбакаводны жолаб у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна. На поўначы злучаецца з жолабам Тонга. Размяшчаецца ля ўсходняга падножжа астравоў Кермадэк, амаль мерыдыянальнага напрамку.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d4/Kermadec_Arc.jpg/300px-Kermadec_Arc.jpg)
Даўжыня каля 1200 км. Кермадэк быў адкрыты ў 1889 годзе, экспедыцыяй брытанскага судна «Пінгвін». Максімальная глыбіня 10047 м - была замераная ў 1958 годзе, падчас рэйса савецкага навукова-даследчага судна «Віцязь».
Літаратура
правіць- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.238