Жульен Абсалон
Жульен Абсалон (фр.: Julien Absalon; нар. 16 жніўня 1980, Рэмірмон, Вагезы) — французскі прафесійны велагоншчык у дысцыпліне крос-кантры. Алімпійскі чэмпіён 2004 і 2008 гадоў. Шматразовы чэмпіён свету і Еўропы.
фр.: Julien Absalon | ||
![]() | ||
Асабістая інфармацыя | ||
Імя пры нараджэнні | фр.: Julien Arnaud Absalon | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэння | 16 жніўня 1980[1][2] (42 гады) | |
Месца нараджэння | ||
Рост | 180 см | |
Вага | 68 кг | |
Інфармацыя пра гоншчыка | ||
Спецыялізацыя | маўнтынбайкер, крос-кантры[d], велакрос[d], крос-кантры | |
Каманды па ходзе кар'еры | ||
|
||
Афіцыйны сайт | ||
![]() |
Жульен Абсалон выйграў залатыя медалі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 і летніх Алімпійскіх гульнях 2008 гадоў. На летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў яго на першым крузе пракалолася веласіпедная шына.
Быў шэсць разоў абсалютным пераможцам Кубка свету па маўнтынбайку ў 2003, 2006—2009, 2014 гадах. 7 жніўня 2016 года заваяваў Кубак свету па крос-кантры. Пяціразовы чэмпіён свету 2004—2007, 2014 гадоў у гонках крос-кантры горным ровары. Ён таксама выйграў усе чатырнаццаць французскіх крос-кантры чэмпіянатаў у перыяд з 2003 па 2016 год і пяць чэмпіянатаў Еўропы (2006, 2013—2016). Завяршыў кар’еру ў 2018 годзе.
Зноскі