Жылінскі ўніверсітэт
Жылінскі ўніверсітэт — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Жыліне.
Жылінскі ўніверсітэт | |
---|---|
Žilinská univerzita | |
Арыгінальная назва | Žilinská univerzita |
Міжнародная назва | University of Žilina |
Заснаваны | 1953 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Жыліна |
Сайт | uniza.sk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьСтвораны 1 кастрычніка 1953 года ў Празе як каледж чыгуначнага транспарту, які вылучыўся з Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта. У 1960 годзе пераехаў у Жыліну. У 1996 годзе каледж па рашэнні ўрада Славакіі быў перайменаваны і атрымаў сваю сучасную назву. З 2000 года — удзельнік Асацыяцыі ўніверсітэтаў Еўропы.
Станам на 2021 года ва ўніверсітэце навучаецца каля 11 тысяч студэнтаў, налічваецца каля 650 выкладчыкаў. Установа ўключае 7 факультэтаў, авіяцыйна-адукацыйны цэнтр па падрыхтоўцы лётчыкаў і дыспетчараў, да 2001 года ісаваў таксама ваенны факультэт.
Структура
правіць- Факультэт эксплуатацыі і эканомікі транспарту і камунікацый
- Факультэт машынабудавання
- Факультэт электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт грамадзянскага будаўніцтва
- Факультэт інжынернай бяспекі
- Факультэт менеджменту і інфарматыкі
- Факультэт гуманітарных навук
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жылінскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы