Адкрыць галоўнае меню

Жыткавіцкае радовішча бурага вуглю знаходзіцца ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы.

Выяўлена ў 1969 у адкладах неагену. Аб'ядноўвае 4 блізка размешчаныя вугальныя паклады. Магутнасць вугальнага пласта 0,3-15,6 м, глыбіня залягання 12,4-44,4 м. Сярэдняя цеплыня згарання 6,2-7,2 МДж/кг. На плошчы 16,9 км² запасы вуглю складаюць 69,1 млн т.

Радовішча не распрацоўваецца, аднак існуюць планы яго распрацоўкі ў блізкай перспектыве з выкарыстаннем здабытага вуглю на ДРЭС, якая будзе пабудавана ў гэтым рэгіёне.