Жэлю Жэлеў
Жэлю Міцеў Жэлеў (3 сакавіка 1935, Весялінава, Балгарыя — 30 студзеня 2015) — балгарскі філосаф і палітык, першы абраны дэмакратычным шляхам Прэзідэнт Рэспублікі Балгарыі.
Жэлю Жэлеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
балг.: Желю Желев | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Пётр Стаянаў | ||||||
Нараджэнне |
3 сакавіка 1935[1][2][3]
|
||||||
Смерць |
30 студзеня 2015[4][5][…] (79 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | балг.: Желю Митев Желев | ||||||
Жонка | Maria Zheleva[d] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук | ||||||
Дзейнасць | палітык, філосаф, пісьменнік-дакументаліст | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Прэзідэнт Балгарыі з 1990 па 1997 гады (займаў пасаду два тэрміны: 1990—1992, 1992—1997).
БіяграфіяПравіць
Жэлю Жэлеў нарадзіўся 3 сакавіка 1935 года ў сяле Весялінава, Шуменская вобласць. Атрымаў сярэднюю адукацыю ў Другой мужчынскай гімназіі ў Шумен, у 1958 годзе скончыў Сафійскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «філасофія».
Пачаў працоўную дзейнасць сакратаром камітэта ДКМС ў родным сяле, дзе ў 1960 годзе быў прыняты ў БКП.
У 1961—1964 гадах вучыўся ў аспірантуры філасофскага факультэта на кафедры дыялектычнага і гістарычнага матэрыялізму Сафійскага ўніверсітэта імя Клімента Ахрыдскага. У 1974 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 1988 годзе — доктарскую дысертацыі.
У 1975 годзе паступіў на працу ў Інстытут культуры. У 1977—1982 гадах загадчык секцыяй культуры і асобы ў Інстытуце.
У 1967 годзе скончыў працу над кнігай «Фашызм», якая будзе выдадзена толькі 15 гадоў пазней (у 1982 годзе) выдавецтвам «Народная младеж» накладам 10 тысяч асобнікаў. Праз тры тыдні кніга будзе забароненая і канфіскавана з кніжных магазінаў з-за відавочнага падабенства паміж фашысцкай дыктатурай і сацыялістычным ладам. Аднак 6 тысяч асобнікаў будзе ўсё ж прададзена.
Доктар філасофскіх навук (працы ў галіне анталогіі).
Зноскі
- ↑ а б Zheliu Zhelev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Schelju Schelew // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Schelju Schelew // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.bloomberg.com/news/articles/2015-01-30/zhelev-bulgaria-s-first-post-communist-president-dies-at-79
- ↑ (unspecified title) Праверана 30 студзеня 2015.