Пётр Стэфанаў Стаянаў (балг.: Петър Стефанов Стоянов; нар. 25 мая 1952) — балгарскі палітык, другі прэзідэнт Балгарыі ў 1997—2002 гадах.

Пётр Стаянаў
балг.: Петър Стефанов Стоянов
прэзідэнт Балгарыі[d]
22 студзеня 1997 — 22 студзеня 2002
Папярэднік Жэлю Жэлеў
Пераемнік Георгій Пырванаў
member of the Bulgarian National Assembly[d]
11 ліпеня 2005 — 14 верасня 2007
Нараджэнне 25 мая 1952(1952-05-25)[1][2][…] (71 год)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, юрыст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітык, права[4], Q113958160?[4] і палітыка[4]
Узнагароды
Collar of the Spanish Order of the Civil Merit Вялікая зорка ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» ордэн Зоркі Румыніі Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎ ордэн Слана
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццяпіс правіць

Нарадзіўся 25 мая 1952 г. у Плоўдзіве.

У 1976 годзе скончыў юрыдычны факультэт універсітэта Святога Клімента Ахрыдскага ў Сафіі.

З 1978 года працаваў адвакатам у Плоўдзіве.

У 1990 годзе заняў пасаду прэс-сакратара Саюза Дэмакратычных Сіл (СДС) у Плоўдзіве.

У 1992 годзе перайшоў на пасаду намесніка міністра юстыцыі ад СДС у кабінеце, узначаленым Філіпам Дзімітравым.

У траўні 1993 г. абраны старшынёй Юрыдычнай Рады.

У 1994 годзе абраны дэпутатам 37-га склікання. У тым жа годзе ён стаў намеснікам старшыні фракцыі СДС і намеснікам старшыні Камісіі па справах моладзі, спорту і турызму.

У 1995 годзе абраны віцэ-прэзідэнтам СДС, цяпер ён адказваў за ўнутраную палітыку.

Ад 1 чэрвеня 1996 г. стаў кандыдатам на пасаду прэзідэнта краіны. На прэзідэнцкіх выбарах, якія прайшлі 2 лістапада 1996 года, Пётр набраў 59 % ці 2502517 галасоў, і разам з віцэ-прэзідэнтам Тодарам Кавалджыевым ўзначаліў Балгарыю.

2001 балатаваўся на другі тэрмін, і прайграў выбары Георгію Пырванаў.

Зноскі

  1. Petar Stojanow // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Petar Stojanow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Strazha.bg
  4. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.