ЗАЗ-968
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. седан (4‑месн.) |
Папярэднік |
Аб'ём бака: | 40 л |
ЗАЗ-968 «Запарожац» (Экспартаваўся пад брэндам «Yalta») — савецкі малалітражны аўтамабіль, які вырабляўся Запарожскім аўтамабільным заводам з 1972 па 1994 гады.
На базе аўтамабіля ствараліся спецыяльныя версіі для кіроўцаў, якія маюць абмежаванні па здароўю. Значная частка Запарожцаў (да 30% ад агульнага выпуску)[1] паступала ў органы сацзабеспячэння і Савецкага камітэта ветэранаў вайны і размяркоўвалася бясплатна або са значнымі скідкамі.
ЗАЗ-968 / ЗАЗ-968АПравіць
У 1971 годзе ЗАЗ-968 змяніў на канвееры мадэль ЗАЗ-966. Асноўнае адрозненне ад папярэдняй мадэлі заключалася ва ўсталяванні мадэрнізаванага рухавіка МеМЗ-968. Першапачаткова знешне мадэль практычна не адрознівалася ад ЗАЗ-966.
У 1973, у сувязі з узмацненнем сусветных патрабаванняў да пасіўнай бяспекі аўтамабіляў, з'явіўся новы варыянт — ЗАЗ-968А. Ад базавай мадэлі ён адрозніваўся абноўленым вонкавым выглядам, траўмабяспечным рулём з энергапаглынаючым элементам, тармазамі з асобным прывадам на пярэднія і заднія колы, рамянямі бяспекі і замком запальвання з супрацьугонным механізмам. Гэтая мадэль серыйна выпускалася да 1980 года, і пастаўлялася як на ўнутраны, так і на знешні рынак, пры гэтым вытворчасць мадэлі ЗАЗ-968 паступова памяншалася і спынілася ў 1978 годзе.
Мадыфікацыі ЗАЗ-968 і ЗАЗ-968АПравіць
- ЗАЗ-968АП — пікап, які выкарыстоўваўся ў якасці ўнутрызаводскага транспарту;
- ЗАЗ-968АБ — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаныя ці ампутаваныя абедзьве нагі;
- ЗАЗ-968АБ2 — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаную правую нагу;
- ЗАЗ-968АБ4 — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаную левую нагу;
- ЗАЗ-968Р — для інвалідаў, якія маюць здаровыя адну руку і адну нагу;
ЗАЗ-968МПравіць
У 1979 годзе ў серыю пайшоў ЗАЗ-968М з адноўленым знешнім выглядам.
Адрозненні ЗАЗ-968М ад ЗАЗ-968АПравіць
- Заднія ліхтары (у 968А круглыя, у 968М — мадэрнізаваныя, прамавугольныя).
- Мадэрнізаваная панэль прыбораў (як раней на ЗАЗ-968АЭ).
- Панэль пераду змяніла форму, стала выпуклай (гэта дазволіла павялічыць аб'ём багажніка), на ёй з'явіліся прамавугольныя (замест круглых) указальнікі паваротаў, акантоўка фар — з чорнага пластыка, арнамент спераду заменены на чорную паласу з надпісам «968М». Бамперы атрымалі з'ёмныя бакавыя часткі з пластыка і сярэднюю гумавую паласу. Такім чынам, у ЗАЗ-968М стала менш храміраваных дэталяў.
- Запасное кола перанесена з багажніка пад капот, справа ад рухавіка.
- Зменена схема ахалоджвання рухавіка. Паветра пачало паступаць праз штампаваную рашотку ў накрыўцы капота. Замест бакавых паветразаборнікаў («вушэй») у задніх крылах засталіся невялікія адтуліны для вентыляцыі маторнага адсека.
Мадыфікацыі ЗАЗ-968МПравіць
Базавай была мадыфікацыя ЗАЗ-968М-03 з 40-моцным рухавіком працоўным аб'ёмам 1197 см³. З 1979 па 1982 гады базавай мадэллю рухавіка быў МеМЗ-968Э з карбюратарам К-127, а з 1983 — МеМЗ-968Н з карбюратарам К-133 або К-133А. У 1979 годзе сталі вырабляць мадыфікацыю ЗАЗ-968М-005 абсталяваную рухавіком МеМЗ-966Г (28 к.с., 887 см³). Акрамя таго, да 1 студзеня 1983 года ўсталёўваліся рухавікі з карбюратарам ДААЗ-2101-20: МеМЗ-968ГЭ магутнасцю 45 к.с., ступень сціску 7,2, і МеМЗ-968БЭ магутнасцю 50 к.с., ступень сціску 8,4.
- ЗАЗ-968МП — пікап, які выкарыстоўваўся ў якасці ўнутрызаводскага транспарту;
- 3A3-968МБ — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаныя ці ампутаваныя абедзве нагі;
- ЗАЗ-968МД — з рухавіком магутнасцю 40 к.с. — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаную нагу.
- ЗАЗ-968МГ — з рухавіком магутнасцю 28 к.с. — для інвалідаў, якія маюць пашкоджаную нагу.
- ЗАЗ-968МР — для людзей з адной пашкоджанай рукой і адной нагой. Мадыфікацыя абсталёўвалася электравакуумным паўаўтаматам кіравання счаплення.
КанструкцыяПравіць
Асаблівасцямі мадэлі з'яўляюцца: заднематорная кампаноўка, V-падобны рухавік паветранага ахалоджвання ў адным блоку з трансмісіяй, аўтаномны ацяпляльнік.
Запарожац меў кузаў тыпу седан з дзвюма дзвярыма. Для таго, каб сесці на заднія сядзенні, неабходна было адкінуць пярэднія. Самі сядзенні маглі трансфармавацца ў спальныя месцы. Інтэр'ер салона быў выкананы са скураміту, а панэль прыбораў з пластыку і пенаполіурэтану.
Тэхнічныя характарыстыкіПравіць
Мадэль: | ЗАЗ-968 | ЗАЗ-968А | ЗАЗ-968М-03 |
---|---|---|---|
Выпуск | 1971–1978 | 1973–1980 | 1979–1994 |
Рухавік: | 4-цыліндравы, V-падобны, карбюратарны, 4-тактны, паветранага ахалоджвання | ||
Мадэль: | МеМЗ-968 | МеМЗ-968Н | |
Аб'ём: | 1197 см³ | 1197 см³ | 1197 см³ |
Дыяметр цыліндру × ход: | 76 х 66 мм | 76 х 66 мм | 76 х 66 мм |
Ступень сціску: | 7,2 | 7,2 | 7,2 |
Магутнасць пры аб / хв : | 41 к.с. пры 4200-4400 | 41 к.с. пры 4200-4400 | 41 к.с. пры 4200-4400 |
Каробка перадач: | Механічная, чатырохступеньчатая | ||
Кузаў: | двухдзверны седан | ||
Колькасць месцаў: | 4 | ||
Маса багажу: | 40 кг | 40 кг | 40 кг |
Падрыхтаваная маса: | 790 кг | 840 кг | 840 кг |
Поўная маса: | 1110 кг | 1160 кг | 1160 кг |
Памеры Д × Ш × В: | 3730 × 1570 × 1400 мм | 3730 × 1570 × 1400 мм | 3765 х 1490 х 1400 мм |
Колавая база: | 2160 мм | ||
Дарожны прасвет: | 190 мм | 190 мм | 185 мм |
Памер шынаў: | 6,15-13" | ||
Ёмістасць паліўнага бака: | 40 л | 40 л | 40 л |
Максімальная хуткасць: | 118 км/г | 118 км/г | 118 км/г |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г: | 38 с | 38 с | 32 с |
Расход паліва: | 6,2 л/100 км | 6,2 л/100 км | 7,4 л/100 км |
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
ЛітаратураПравіць
- Фучаджи, К.С., Стрюк, Н.Н. (1988). Автомобиль ЗАЗ-968М «Запорожец». — 2-е изд., перераб и доп.. М.: «Транспорт». pp. 352. ISBN 5-277-00139-5. (руск.)
СпасылкіПравіць
ЗАЗ-968 на Вікісховішчы |
ЗАЗ-968М на Вікісховішчы |