ЗАЗ-966
Агульныя даныя
Вытворца: ЗАЗ
Выпуск: 19671972
Зборка:  СССР
Клас: В
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. седан (4‑месн.)
МеМЗ-966В/968
4-хуткасная ручная
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 3730 мм
Шырыня: 1535 мм
Вышыня: 1370 мм
Колавая база: 2160 мм
Маса: 720 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Іншае
Аб'ём бака: 40 л

ЗАЗ-966 «Запарожац» — савецкі малалітражны аўтамабіль, які вырабляўся Запарожскім аўтамабільным заводам з 1967 па 1972 гады.

Гісторыя правіць

Распрацоўка новай мадэлі аўтамабіля на Запарожскім аўтамабільным заводзе пачалася практычна адначасова з пастаноўкай на канвеер ЗАЗ-965 у канцы 1961 года. У лістападзе 1961 года вопытны ўзор быў прадэманстраваны на ВДНГ.

Аднак недахоп вопыту ў канструктараў завода, а таксама іншыя фактары зацягнулі ўкараненне новай мадэлі ў вытворчасць: першыя серыйныя «Запарожцы» другога пакалення сышлі з канвеера толькі ў 1966 годзе, прычым з адаптаваным пад новы кузаў рухавіком ад папярэдняй мадэлі. Гэтыя аўтамабілі атрымалі індэкс ЗАЗ-966В; літара «В» азначала «часовы» (руск.: временный), то-бок гэта азначала, што рухавік «МЕМЗ-966В» будзе заменены на новы, адмыслова распрацаваны для дадзенай мадэлі аўтамабіляў. Поўнамаштабная вытворчасць ЗАЗ-966 з уласным сілавым агрэгатам «МЕМЗ-968» пачалася у 1967 годзе. Аднак, некаторыя мадыфікацыі (у тым ліку для людзей з абмежаванымі магчамасцямі) ЗАЗ-966 і яго пераемніка ЗАЗ-968 працягвалі абсталёўвацца рухавіком «МЕМЗ-966В» (з 1979 года — МЕМЗ-966Г).

Аб'ёмы выпуску і паставак новага аўтамабіля пры гэтым былі істотна ніжэй планавых паказчыкаў, што выклікала актыўнае абмеркаванне ў тагачаснай аўтамабільнай прэсе, недвухсэнсоўна паказваючы на ​​тое, што засваенне аўтамабіля ў вытворчасці і нарошчванне маштабаў яго выпуску, як і ў выпадку з яго папярэднікам, таксама праходзіла далёка не гладка. На запланаваную прадукцыйнасць у 150 тыс. машын ў год гэтай мадэлі выйсці так і не ўдалося, больш за тое, толькі ў 1973 годзе завод здолеў наблізіцца да запланаванага паказчыка.

Канструкцыя правіць

Па сваёй канструкцыі аўтамабіль быў цалкам арыгінальны і ў цэлым з'яўляўся прадуктам эвалюцыйнага развіцця канструктыўных рашэнняў папярэдняга пакалення мадэлі. Новая мадэль атрымала суцэльнаметалічны нясучы кузаў тыпу седан з дзвюма дзвярыма. Інтэр'ер салона адведаў змены — абліцовачныя панэлі былі выкананы са скураміту, а панэль прыбораў з пластыку ды пенаполіурэтану.

Пярэдняя падвеска ў параўнанні з ЗАЗ-965 захавала агульную схему — незалежная паралелаграмнага тыпу, з накіравальным устройствам у выглядзе здвоеных падоўжных рычагоў і двума папярочнымі наборна-пласціністымі тарсіённамі ў якасці асноўнага пругкага элемента. Тарсіёны былі заключаны ў сталёвыя трубы, якія пры дапамозе штампаваных кранштэйнаў злучаліся ў агрэгат, які ўключае ў сябе ўсю пярэднюю падвеску і дэталі рулявога кіравання за выключэннем рулявога рэдуктара.У дадатак да тарсіёнаў, у пярэдняй падвесцы былі ўжытыя цыліндрычныя спружыны, якія ўспрымалі каля 25% нагрузкі, што дазволіла значна (практычна ў 2 разы) павялічыць тэрмін службы тарсіёнаў. У адрозненне ад ЗАЗ-965, у падвесцы ЗАЗ-966 адсутнічаў шкворневы вузел, замест чаго паваротная цапфа кола і стойка былі аб'яднаны ў паваротны кулак, звязаны з рычагамі падвескі пры дапамозе размешчаных гарызантальна шаравых шарніраў.

У задняй незалежнай падвесцы былі ўжытыя трохвугольныя падоўжна-хісткія рычагі і паўвосі з двума шарнірамі на кожным. Цыліндрычныя спружыны, якія гралі ролю пругкага элемента, ўтваралі з амартызатарамі адзіныя вузлы, якія абапіраліся на кузаў праз сферычныя гумовыя падушкі, што забяспечвала магчымасць качання амартызатара пры рабочым ходзе падвескі.

Рухавік «МЕМЗ-968» уяўляў сабой значна абноўленую версію папярэдняй мадэлі, працоўны аб'ём якой быў павышаны з 877 да 1197 см³ як праз павелічэнне дыяметра цыліндраў так і праз павелічэнне ходу поршня, у працэсе чаго значна ўзраслі маса і габарыты агрэгата, але істотна павысіліся яго цягавыя характарыстыкі і рэсурс. Сістэма астуджэння на ЗАЗ-966 заставалася аналагічнай сістэме ЗАЗ-965 па прынцыпе работы, але была дапоўненая паветрапрыймачамі адмысловай канструкцыі, якія забяспечвалі неабходны для працы сістэмы падпор паветра, у выніку чаго ўдалося практычна цалкам пазбавіцца ад характэрнай для папярэдняй мадэлі праблемы з перагрэвам рухавіка ў гарачае надвор'е.

Каробка перадач была распрацавана нанова і мела цалкам сінхранізаваны шэраг перадач пярэдняга ходу, што істотна палегчыла кіраванне аўтамабілем. Характэрна, што на прататыпах выкарыстоўваўся прывад пераключэння перадач з рычагом, размешчаным на панэлі прыбораў, справа ад шчытка прыбораў, як на некаторых замежных мадэлях тых гадоў, але ў серыі ад яго адмовіліся як ад непатрэбнага ўскладнення канструкцыі. Характэрнай асаблівасцю трансмісіі была адсутнасць прамой перадачы — чацвёртая перадача ў ёй была павышанай, то-бок, мела перадатачны лік менш адзінкі, як пятая на сучасных аўтамабілях.

Мадыфікацыі правіць

Інвалідныя мадыфікацыі аўтамабіля выпускаліся на базе маламагутнага рухавіка МЕМЗ-966В:

  • ЗАЗ-966ВР — аўтамабіль з ручным кіраваннем для людзей з пашкоджанымі рукой і нагой;
  • ЗАЗ-966ВБ — аўтамабіль з ручным кіраваннем для людзей з пашкоджанымі нагамі;
  • ЗАЗ-966ВБ2 — аўтамабіль з ручным кіраваннем для людзей з адной пашкоджанай нагой.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • А. Л. Теркель, Д. А. Теркель (1994). Тем кто выбрал «Запорожец». М.: Часопіс «За рулем». p. 125. {{cite book}}: Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |month= (даведка) (руск.)