Заалагічны музей Заалагічнага інстытута РАН

Заалагічны музей Заалагічнага інстытута РАН — найстарэйшы заалагічны музей на тэрыторыі Расіі. Музей быў утвораны ў 1832 годзе шляхам аддзялення ад экспазіцыі Кунсткамеры. У цяперашні час з’яўляецца структурай у складзе Заалагічнага інстытута. Адкрыты для публікі ў 1838 годзе. З 1896 года музей займае будынак на Універсітэцкай набярэжнай, дом 1, у горадзе Санкт-Пецярбургу (Стрэлка Васільеўскага вострава). У 1931 годзе на базе музея створаны Заалагічны інстытут АН СССР. Музей мае ў экспазіцыі звыш 40 тысяч відаў жывёл; у навуковых фондах каля 15 млн экземпляраў (у тым ліку каля 500 тысяч пазваночных жывёл). Гістарычную цікавасць маюць зборы І. Гмеліна, П. С. Паласа, Пржавальскага. Экспануецца значная колькасць рэдкіх (акапі, вялікая панда), а таксама вымерлых (мамант, паўднёвы слон, марская карова) жывёл.

Заалагічны музей Заалагічнага інстытута РАН
Заснаваны 1832
Адкрыты 1832
Месцазнаходжанне
zin.ru/museum/ (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура правіць

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1