Завальная вуліца (Пінск)

Завальная вуліца — вуліца ў цэнтры Пінска.

Завальная вуліца
Пінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Тры лініі гарадскіх умацаванняў добра прасочваюцца на плане 1794 года
 
План Пінска 1842 года

Узнікла ў XIV—XVI стагоддзі і вызначала паўночную граніцу горада таго часу. Атрымала сваю назву ад трэцяга абарончага вала. Пінск у XVI стагоддзі ўяўляў сабой добра ўмацаваны горад з трыма дугападобнымі радамі абарончых збудаванняў. Трэці вал ахопліваў так званае «места» (горад, астрог), у якім пражывала насельніцтва розных слаёў гараджан, большасць з якіх былі рамеснікі. Род дзейнасці гэтай катэгорыі гараджан меркаваў падзел «места» на «канцы»: гарбарны (заходняя частка ля ракі), кавальскі (усходняя частка), ганчарны (паўночная частка)[1].

На месцах, дзе вал перасякаўся з вуліцамі, будавалася брама. Завальная перакрывала вялікую дарогу да Траецкага моста (цяпер вуліца З. Касмадзям’янскай) і перасякала Купяціцка-Берасцейскую магістраль. Усе брамы мелі надбрамныя капліцы, а галоўная («Северская брама»), пабудаваная на Купяціцкай дарозе (цяперашняе скрыжаванняў вуліц Завальнай і З. Касмадзям’янскай), мела і пад’ёмны мост. У капліцы знаходзіўся абраз заступніка Пінска — Святога Фёдара Тырана. У сутарэннях вежы знаходзілася гарадская турма[1].

З часам актуальнасць абарончага вала адпала і ён быў зрыты, але назва вуліцы засталася[1].

У 1865 годзе на вул. Завальнай была пабудавана Пінская яўрэйская бальніца (вул. Завальная,9), у 1920-х гадах  — хірургічная бальніца доктара Д. Яўсеенкі (вул. Завальная,18)[1].

У пачатку XX стагоддзя вуліца называлася Паліцэйскай, затым ізноў Завальнай. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 годзе перайменавана ў вуліцу Арджанікідзэ. Пасля Вялікай Айчыннай вайны яна зноў вярнула сваю гістарычную назву[1].

Зноскі

Спасылкі правіць