Закон аб заслугах Андрая Глінкі

Закон аб заслугах Андрэя Глінкі (славацк.: Zákon o zásluhách Andreja Hlinku, неафіцыйна славацк.: Lex Hlinka) — закон, прыняты Соймам Славацкай Дзяржавы ў знак пашаны Андраю Глінку і прызнання ягоных заслугаў у дасягненні нацыянальнай незалежнасці.

Закон
«Закон аб заслугах Андрая Глінкі»
Zákon o zásluhách Andreja Hlinku
Дзяржава: Славакія Першая Славацкая Рэспубліка
Нумар: № 83/1939 Sl. z.
Прыняцце: 25 красавіка 1939 (82 гады таму)
Ухваленне: Славацкі сойм
Уступ у сілу: 25 красавіка 1939
Дзеючая рэдакцыя: Закон аб заслугах Андрая Глінкі ў будаўніцтве дзяржавы славацкай нацыі і Славацкай Рэспублікі

ГісторыяПравіць

Першапачаткова меркавалася, што першым законам Сойма Славацкай Краіны будзе закон аб заслугах Андрая Глінкі перад славацкай нацыяй. Аднак гэты закон быў прыняты толькі ў перыяд існавання Славацкай Дзяржавы, першым жа аказаўся закон аб незалежнасці[1].

25 красавіка 1939 году сойм Славаччыны ўхваліў Закон № 83/1939 Славацкага законніка, паводле якога Андрай Глінка мае заслугі перад славацкай нацыяй. Першы сказ закона «Андрай Глінка мае заслугі перад славацкай нацыяй» (славацк.: Andrej Hlinka sa zaslúžil o slovenský národ) быў высечаны на камені, які знаходзіўся ў будынку сойма[2].

ЗместПравіць

Закон мае ўсяго тры параграфы:

ЗноскіПравіць

  1. David Kolumber. Druhá Československá republika (чэшск.) . — Právnická fakulta Masarykovy univerzity, 2012.
  2. ANTON HRUBOŇ. Budovanie kultu Jozefa Tisa (славацк.)  // KULTÚRNE DEJINY. — 2017. — № 2/2017. — С. 218.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць