Закір Хусейн (8 лютага 1897, Хайдарабад, Брытанская Індыя — 3 мая 1969, Нью-Дэлі, Індыя) — індыйскі дзяржаўны дзеяч, першы мусульманін, які стаў на чале незалежнай Індыі (прэзідэнт Індыі ў 1967—1969 гады). Яго палітыка па ўмацаванні секулярызму падвяргалася крытыцы з боку шэрагу мусульманскіх актывістаў.

Закір Хусейн
урду: ذاکِر حسین
2-і віцэ-прэзідэнт Індыі[d]
13 мая 1962 — 12 мая 1967
Папярэднік Сарвепалі Радхакрышнан
Пераемнік Варахагіры Венхата Гіры
3-і прэзідэнт Індыі[d]
13 мая 1967 — 3 мая 1969
Папярэднік Сарвепалі Радхакрышнан
Пераемнік Варахагіры Венхата Гіры
Нараджэнне 8 лютага 1897(1897-02-08)[1][2][…]
Смерць 3 мая 1969(1969-05-03)[1][2][…] (72 гады)
Месца пахавання
Дзеці Saeeda Khurshid[d]
Веравызнанне іслам
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды
Бхарат Ратна Падма Вібхушан
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З 1948 па 1956 гады з’яўляўся віцэ-канцлерам Алігархскага мусульманскага ўніверсітэта. У 1956—1958 гады працаваў у выканаўчым савеце па пытаннях адукацыі, навукі і культуры ААН (ЮНЕСКА).

У 1956 годзе быў абраны ў склад Радж’я Сабха, у 1957 годзе — прызначаны губернатарам штата Біхар. У 1962 годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Індыі. З 13 мая 1967 года па 3 мая 1969 года быў прэзідэнтам краіны. За час прэзідэнцтва нанёс чатыры дзяржаўных візіты — у Венгрыю, Югаславію, СССР і Непал. Памёр 3 мая 1969 года.

Яго ўнук, Салман Хуршыд, займаў пасаду міністра замежных спраў Індыі (2012—2014).

Імя Закіра Хусейна было прысвоена інжынернаму каледжу Алігархскага мусульманскага ўніверсітэта.

Зноскі

  1. а б Zakir Husain // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Zakir Husain // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag