Залазна (руск.: Залазно) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Сафонаўскім раёне. Насельніцтва – 1 жыхар (2007) [1].

Вёска
Залазна
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Плошча
  • 0,2 км²
Вышыня цэнтра
223 м
Насельніцтва
  • 1 чал. (2007)
Тэлефонны код
48142
Паштовыя індэксы
215563
Код АКАТП
Залазна на карце Расіі ±
Залазна (Расія)
Залазна
Залазна (Смаленская вобласць)
Залазна

Геаграфія правіць

Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 12 км на поўнач ад горада Сафонава, за 12 км на поўнач ад аўтадарогі M1. За 2,5 км на ўсход ад вёскі чыгуначная станцыя Вадзіна на галінцы ДураваУладзімірскі Тупік. Уваходзіць у склад Бяленінскага сельскага паселішча.

Гісторыя правіць

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў верасні 1941 года. Пры стварэнні Вадзінскага партызанскага края увайшла ў лік населеных пунктаў, дзе была адноўлена Савецкая ўлада.

2 чэрвеня 1942 г. нямецкія войскі разгарнулі наступ супраць партызан, кінуўшы на іх да 3 тыс. салдат пяхоты і 50 танкаў з боку Ярцава і Духаўшчыны і адначасова з боку Сафонава, Іздзешкава і Холм-Жыркоўскага 2 пяхотныя дывізіі рэгулярных войскаў і да 2 тыс. жаўнераў пры падтрымцы танкаў, артылерыі і авіяцыі. Пацясніўшы партызан у кровапралітных баях, немцы каралі смерцю за сувязь з партызанамі 1200 чалавек, у тым ліку вёскі Залазня і Лявонава Васільеўскага сельсавета былі спалены дашчэнту разам з жыхарамі. 23 студзеня 1943 г. у вёсцы Залазня нямецкія салдаты расстралялі 450 чалавек, 29 студзеня 1943 г. у вёсцы Лявонава - 256 чалавек[2].

Нягледзячы на тэрор, ацалелыя жыхары знішчаных вёсак, пад кіраўніцтвам старшыняў падпольных калгасаў і сельсаветаў на месцы хат будавалі зямлянкі і працягвалі тайна дапамагаць партызанам.

Тэрыторыя, на якой да вайны знаходзілася вёска вызвалена ў 1943 годзе[3].

Славутасці правіць

  • Брацкая магіла спаленых нямецкай арміяй жыхароў вёскі. Усталяваны абеліск[4].

Зноскі

  1. Афіцыйны партал органаў улады адміністрацыі Сафонаўскага раёна. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. (руск.) (Праверана 20 лістапада 2008)
  2. Гістарычны нарыс. Краязнаўства.. Муніцыпальная бюджэтная ўстанова культуры «Раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» муніцыпальнага ўтварэння «Сафонаўскі раён» Смаленскай вобласці. safonovo.library67.ru. Праверана 24 верасня 2019.
  3. Зборнік баявых загадаў ВАВ
  4. Сайт Культурная спадчына(недаступная спасылка — гісторыя ).(недаступная спасылка)

Зноскі