Залатыя Вароты (мост)

(Пасля перасылкі з Залатыя Вароты, мост)

Мост Залатыя Вароты (англ.: Golden Gate Bridge) — вісячы мост праз праліў Залатыя Вароты. Ён злучае горад Сан-Францыска на поўначы паўвострава Сан-Францыска і паўднёвую частку акругі Марын, побач з прадмесцем Саўсаліта. Мост Залатыя Вароты быў самым вялікім вісячым мостам у свеце з моманту адкрыцця ў 1937 годзе і да 1964 года. Даўжыня моста — 1970 метраў, даўжыня асноўнага пралёта — 1280, вышыня апор — 230 метраў над вадой, маса — 894500 тон. Ад праезжай часткі да паверхні вады — 67 метраў. [2] Гэта адзін з самых вядомых мастоў у свеце.

Залатыя Вароты
Каардынаты: 37°49′11″ пн. ш. 122°28′43″ з. д.HGЯO
Перасякае Праліў Залатыя Вароты
Месца размяшчэння
Матэрыял сталь
Колькасць пралётаў 3
Агульная даўжыня
  • 2 740 м
Шырыня моста 27 м
Вышыня канструкцыі 230 м
Канструктар, архітэктар Joseph Strauss[d]
Адкрыццё 28 мая 1937
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. Мост Залатыя вароты Архівавана 16 студзеня 2021. (en) у блогу падарожжаў arrestedworld.com

Спасылкі правіць