Зала Стагоддзя
«Зала Стагоддзя» (пол. Hala Stulecia, Hala Ludowa; ням. Jahrhunderthalle) — шматфункцыянальная зала ў горадзе Вроцлаве, у Польшчы. Пабудаваная ў 1911-1913 гг. гарадскім архітэктарам Максам Бергам. Будынак залы разам з навакольнымі збудаваннямі ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Зала Стагоддзя* | |
---|---|
Centennial Hall** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Польшча |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | i, ii, iv |
Спасылка | 1165 |
Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
Каардынаты | 51°06′25″ пн. ш. 17°04′37″ у. д.HGЯO |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2006 (30-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Гісторыя
правіцьЗала пабудаваная ў перыяд, калі горад уваходзіў у склад Германіі. Па сваёй структуры «Зала Стагоддзя» — гэта сіметрычны чатырохвугольнік з шырокай круглай цэнтральнай прасторай (дыяметрам 65 м і вышынёй 42 м), змястоўнасць складае 6000 чалавек. Купал вышынёй 23 м увянчаны ліхтаром са сталі і шкла. Аконныя рамы выкананы з цвёрдай драўніны каштоўных парод. З мэтай палепшыць акустыку — сцены ў будынку пакрыты ізалявальным пластом бетону, змешанага з драўнінай або пробкавай карой. Фасады пазбаўлены ўпрыгожванняў ці арнаменту, але паказваюць тэкстуру бетону са слядамі драўлянай апалубкі.
З заходняга боку «Залы Стагоддзя» ўладкавана манументальная плошча, аформленая ў выглядзе старажытнага форума. На поўнач ад яго знаходзіцца павільён з чатырма купаламі, спраектаваны ў 1912 г. архітэктарам Хансам Пельцыгам для знаходжання тут гістарычнай выставы. У паўночнай частцы выстаўнога гарадка Пельцыг запраектаваў бетонную перголу, акружаную штучным вадаёмам.
«Зала Стагоддзя» — гэта выдатная праца ў вобласці сучасных канструкцый і архітэктуры, якая дэманструе цеснае ўзаемадзеянне розных плыняў пачатку ХХ ст., што стала важным імпульсам далейшага развіцця жалезабетонных канструкцый.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зала Стагоддзя
- старонка(недаступная спасылка)
- Апісанне на старонцы польскага камітэту ЮНЕСКА Архівавана 20 мая 2009.