Залімхан Анварбегавіч Дундараў

Залімхан Анварбегавіч Дундараў (нар. 28 сакавіка 1958, с. Нажай-Юрт, Нажай-Юртаўскі раён, Чачня, Расія) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2003), прафесар (2006). Член Беларускай асацыяцыі хірургаў (1986), Расійскага таварыства хірургаў-гастраэнтэролагаў (2007).

Залімхан Анварбегавіч Дундараў
Дата нараджэння 28 сакавіка 1958(1958-03-28) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (2003)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў 2-і Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1981).

Працаваў у Гомельскай абласной бальніцы (1981—1991, урач-хірург), Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1991, лячэбны факультэт, кафедра хірургічных хвароб № 2, прафесар, з 1995 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: гепатапанкрэатабіліярная хірургія; хірургічная гастраэнтэралогія; гнойная хірургія.

Узнагароды правіць

Нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2004).

Бібліяграфія правіць

  • Патогенез, диагностика и лечение ангиогенного сепсиса : экспериментально-клиническое исследование : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.27 : защищена 20.12.2002 : утверждена 04.06.2003 / Дундаров Залимхан Анварбегович. — Гомель, 2002.
  • Кардиоваскулярный сепсис : учебное пособие / З. А. Дундаров, А. В. Шотт. — Гомель, 2005.
  • Патогенез, диагностика и лечение ангиогенного сепсиса / З. А. Дундаров, А. В. Шотт. — Гомель, 2002.