Ударненскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Уда́рненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. — вёска) Ударнае.

Ударненскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лельчыцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ударнае
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 546
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Замошскі сельсавет у складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Замошша. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 28 красавіка 1988 года цэнтр сельсавета пеарнесены ў вёску Ударная, сельсавет перайменаваны ва Ударненскі[1]. 17 снежня 2004 года вёска Ударная перайменавана ў Ударнае[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1546 чалавек[3], з іх 97,9 % — беларусы[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 красавіка 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).
  2. Пералік змененых назваў геаграфічных аб’ектаў Беларусі за 1997—2008 гг. Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.