Запарожцы (карціна)
«Запарожцы пішуць ліст турэцкаму султану» (укр. Запорожці пишуть листа турецькому султанові) — вядомая карціна ўкраінскага мастака Іллі Рэпіна, якую ён стварыў у чатырох асобніках. Працу над велізарным пано (2,03×3,58 м) ён пачаў у 1880 годзе і скончыў толькі ў 1891-м.
Эцюды да карціны мастак пісаў у кубанскай станіцы Пашкоўскай, Кацярынаславе і ў маёнтку Качанаўка Чарнігаўскай губерні.
Сюжэтам гэтай карціны стаў вядомы Ліст запарожцаў турэцкаму султану, напісаны ў 1676 годзе як адказ запарожскіх казакоў па вымозе асманскага султана Мехмеда IV.
Сюжэт правіць
Па легендзе ліст быў напісаны ў 1676 годзе кашавым атаманам Іванам Сірко «з усім кошэм Запарожскім» у адказ на ўльтыматум султана Асманскай імперыі Мехмеда (Мухамеда) IV. Арыгінал ліста не захаваўся, аднак у 1870-х гадах екацярынаслаўскім этнографам-аматарам Я. П. Навіцкім была знойдзена копія, зробленая ў XVIII стагоддзі. Ён перадаў яе вядомаму гісторыку Змітру Яварніцкаму, які аднойчы зачытаў яе як кур'ёз сваім гасцям, сярод якіх быў, у прыватнасці, Ілля Рэпін. Мастак зацікавіўся сюжэтам і ў 1880 годзе пачаў першую серыю эцюдаў.
Гісторыя стварэння правіць
Рэпін сам на дастатковым роўні ведаў гісторыю ўкраінскага народа, аднак для стварэння гэтай працы звярнуўся да гісторыка Змітра Яварніцкага (на карціне намаляваў яго пісарам). У лісце да Уладзіміра Стасава Ілля Рэпін пісаў: «...ніхто на ўсім Свеце не адчуваў так глыбока волі, роўнасці і братэрства, як казакі».
Папярэднія замалёўкі (альбом «Маларасейскія тыпы») здзейсніў падчас падарожжа 1880-1881 гадоў. Калі ў літаратурным часопісе «Поўнач» у 1886 годзе надрукавалі адну з гэтых эскізаў пад назвай «Хахол», Рэпін звярнуўся да гравёра Ў. Мате, каб той перадаў рэдактару часопіса П. Н. Гнедзічу, каб ён не змяняў надпісаў пад яго творамі на тыя, якія няправільна адлюстроўваюць назву народа і зневажаюць яго нацыянальную вартасць.
Пасля 1880 года Рэпін займаўся няспешнай і працяглай серыяй эскізаў і падборам мадэляў. Пазіравалі Рэпіну для карціны розныя вядомыя асобы. У прыватнасці, для цэнтральных персанажаў мастак выбраў Змітра Яварніцкага — пісар, а за атамана Сірко — самага кіеўскага генерал-губернатара Міхала Драгамірава. Усмешлівага казака ў белай шапцы пазіраваў журналіст і пісьменнік Уладзімір Гіляроўскі. Першы скончаны эскіз з'явіўся ў 1887 годзе. Рэпін падарыў яго Яварніцкаму. Пазней Яварніцкі прадаў яго Паўлу Траццякову, і цяпер эскіз вісіць у Траццякоўскай галерэі.
Асноўны (можна сказаць, класічны) варыянт карціны быў завершаны ў 1891 годзе. Пасля першага публічнага агляду мастака крытыкавалі, таму што, на думку шмат лікіх карціна была «гістарычна няпэўнай». Але лёс палатна склаўся ўдала: пасля аглушальнага поспеху на некалькіх выставах у Расіі і за мяжой (Чыкага, Будапешт, Мюнхен, Стакгольм) карціну ў 1892 годзе купіў за 35 тысяч рублёў імператар Аляксандр III. Карціна заставалася ў царскіх сходах да 1917 года, а пасля рэвалюцыі апынулася ў сходзе Дзяржаўнага Рускага музея.
Яшчэ не скончыўшы асноўнага варыянту, Рэпін у 1889 годзе пачаў працаваць над другім, працы над якім ён гэтак і не скончыў. Гэта палатно трохі саступае па памерах выточнаму варыянту і з'яўляецца «кулуарным асобнікам». Другі варыянт «Запарожцаў» мастак паспрабаваў зрабіць «гістарычна больш верагодным», але выяўна апынуўся нездаволены вынікам і кінуў яго на паўдарозе. Захоўваецца ён цяпер у Харкаўскім мастацкім музеі.
Прыклады папярэдніх эксперыментаў правіць
-
Эскіз драўняным вугалем (1878). Траццякоўская галерэя
-
Эскіз драўняным вугалем (1878). Траццякоўская галерэя
-
Эскіз драўняным вугалем (1878). Траццякоўская галерэя
-
Эскіз драўняным вугалем (1878). Прыватная калекцыя
-
Запарожскі палкоўнік (1880). 56 × 31 см. Мастацкі музей, г. Сумы.
-
Запарожац (1884). Алей. 49 × 41,5 см. Музей выяўленчых мастацтваў, Ніжні Тагіл, Расія.
-
Атаман Іван Сірко (1889). Алей. 68,5 × 82 см. Прыватная калекцыя.
Прататыпы персанажаў правіць
Цікавыя факты правіць
- У левай частцы палатна казакі трымаюць дзіды, тронкі якіх размаляваныя ў сіне-жоўтыя і чырвона-чорныя колеры. Кансультантам мастака падчас напісання гэтай карціны быў вядомы гісторык украінскага казацтва Зміцер Яварніцкі. Менавіта з экспанатаў калекцыі Яварніцкага Рэпін абмаляваў вялікую частку амуніцыі, зброі, іншай казацкай атрыбутыкі, у тым ліку і сцягі.
- Карціна натхніла ўкраінскага пісьменніка Уладзіміра Малыка на стварэнне прыгодніцка-гістарычнай тэтралогіі «Таемны амбасадар».
- Існуе таксама версія, што прататыпам Тараса Бульбы на карціне быў журналіст Уладзімір Гіляроўскі.