Зара над Сожам

(Пасля перасылкі з Зара над Сожам (1932))

Зара над Сожам — перыядычнае выданне ў Кармянскім раёне. Пачала выдавацца ў 1932 годзе. Спачатку называлася «Калгаснік Кармяншчыны», выходзіла на беларускай мове з рознай перыядычнасцю.

«Зара над Сожам»
Тып газета
Фармат 6-10 старонак фармата А3
Галоўны рэдактар Клімава Таццяна Іванаўна
Заснавана 1932[1]
Мова беларуская
Тыраж 2726[1]
Вэб-сайт zs-smi.gomel-region.by

Пачынаючы з 59-га нумару ў 1938 годзе змяніла назву. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны і пасля вызвалення Кармянскага раёна ў 1943 годзе называлася «Авангард».

Са студзеня 1967 года пасля ўзнаўлення раёна, які быў скасаваны ў красавіку 1962, газета выдаецца пад сёняшняй назвай «Зара над Сожам».

На 2012 раёнка выходзіць два разы ў тыдзень. У сераду 6 старонак фармата А3 і ў суботу — 10 старонак. Заснавальнікамі з'яўляюцца Кармянскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў, калектыў рэдакцыі.

Зноскі