Затворнік і Шасціпалы
«Затворнік і Шасціпалы» (руск.: «Затворник и Шестипалый») — першае апавяданне рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, апублікаванае ў 1990 годзе.
Затворнік і Шасціпалы | |
---|---|
руск.: Затворник и Шестипалый | |
Жанр | прытча[d] |
Аўтар | Віктар Алегавіч Пялевін |
Мова арыгінала | руская |
Дата першай публікацыі | 1990 |
Змест
правіцьГалоўныя героі апавядання — два кураня-бройлеры з імёнамі Затворнік і Шасціпалы, якіх вырошчваюць на забой на камбінаце (птушкафабрыцы) імя Луначарскага. Як высвятляецца з апавядання, супольнасць куранят мае даволі складаную іерархічную структуру ў залежнасці ад блізкасці да кармушкі.
Завязка сюжэта апавядання — выгнанне Шасціпалага з соцыўма. Будучы адхіленым ад грамадства і кармушкі, Шасціпалы сутыкаецца з Затворнікам, куранём-філосафам і прыродазнаўцам, вандроўным паміж рознымі соцыумамі ўнутры камбіната. Дзякуючы выдатнаму інтэлекту, ён самастойна змог асвоіць мову «багоў» (гэта значыць мову чалавека), навучыўся вызначаць час па гадзінах і зразумеў, што кураняты вылупляюцца з яек, хоць сам гэтага не бачыў.
Шасціпалы становіцца вучнем і паплечнікам Затворніка. Разам яны вандруюць са свету да свету, назапашваючы і абагульняючы веды і вопыт. Вышэйшая мэта Затворніка — гэта асэнсаванне нейкай загадкавай з’явы пад назвай «палёт». Пустэльнік верыць: асвоіўшы палёт, ён зможа вырвацца за межы сусвету камбіната. Менавіта дасягнення адораных адзіночак, проціпастаўленне ў літаральным сэнсе шчыльнаму калектывізму, прыводзяць да аптымістычнага канца.
Крытыка
правіцьНа думку пісьменніка Дзмітрыя Быкава, у гэтай аповесці аўтар выразна ўлавіў, што пустэльнікамі могуць стаць альбо мысліцель-адзіночка, альбо той, хто чым-небудзь адрозніваецца ад астатніх, і таму грамадства яго не прымае. Твор пранікнёны рэлігійнымі метафарамі. Напрыклад, Пустэльнік кажа куранятам, што, каб не загінуць на Страшным Судзе неабходна пасціцца. У выніку худых куранят ня забіваюць, а адпраўляюць на другі круг адкорму. Багамі ж у аповесці лічаць людзей[1].
Аповесць змяшчае мноства элементаў жанру антыўтопіі. Свет тут прадстаўлены ў выглядзе птушкафабрыкі і падпарадкаваны сацыяльнай іерархіі ў залежнасці ад блізкасці да кармушкі. У гэтым прасочваецца падабенства з аповесцю Джорджа Оруэла «Ферма». Выгнанне Шасціпалага з грамадства прыводзіць яго ў выніку да ўсведамлення, што ўсе тутэйшыя насельнікі асуджаны на смерць і ў канчатковым рахунку да выратавання. У творы выразна увасоблены круг сансары: па замкнёнай канвеернай стужцы рухаюцца кантэйнеры, дзе куранят пасля вылуплення адкормліваць, і пры падыходзе да цэха нумар адзін забіваюцца, пасля чаго цыкл паўтараецца ізноў[2].
Публікацыі
правіцьАпавяданне ўпершыню было надрукавана (са скарачэннямі) ў нумары 3 за 1990 год часопіса «Химия и жизнь». Апавяданне было таксама апублікавана ў 1991 годзе ў зборніку «Сіні ліхтар».
Узнагароды
правіць- літаратурная прэмія «Залаты шар» (1990)[3]
Зноскі
- ↑ Виктор Пелевин «Синий фонарь», 1993 год — Сто лекций с Дмитрием Быковым
- ↑ Бобылева А. Л., Прохорова Т. Г. Антиутопический пафос и специфика хронотопа в ранней прозе В. О. Пелевина // Ученые записки Казанского университета. Серия Гуманитарные науки. 2014
- ↑ Олизько Н. С. Паратекст Виктора Пелевина // Вестник Нижневартовского государственного университета. 2010.
Спасылкі
правіць- Виктор Пелевин. Затворник и Шестипалый Архівавана 9 мая 2019.