Затрыманы прывід
«Затрыманы прывід» (англ.: Ghost detainee) — абазначэнне ў выканаўчай уладзе ўрада Злучаных Штатаў вязняў, чыя асоба была схавана і не зарэгістравана[1]. Тэрмін узнік падчас прэзідэнцтва Джорджа Буша-малодшага, пры якім Белы дом пачаў вайну з тэрарызмам.
Колькасць
правіцьЗгодна з мемарандумам швейцарскага сенатара Дыка Марці аб «меркаваных затрыманнях у краінах Савета Еўропы» (2006 г.), амерыканскае Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне (ЦРУ) захапіла каля ста чалавек на еўрапейскай тэрыторыі і пасля выдала іх у краіны, дзе яны маглі падвяргацца катаванням. Гэтая лічба з’яўляецца няпоўнай. Прыкладна столькі ж «затрыманых прывідаў» налічвалася ў саміх ЗША[2].
Па словах кіраўніка ЦРУ Майкла Хайдэна, з 2002 па 2007 год амерыканскія спецслужбы захапілі і трымалі пад вартай на сакрэтных аб’ектах за мяжой да 100 чалавек[3].
Як паведаміла Ірэн Хан з Amnesty International, на 2004 год ЗША ўтрымлівалі тысячы людзей у Іраку, сотні ў Афганістане і невядомую колькасць у іншых месцах[4].
Практыка
правіцьНапрыканцы 2003 г. грамадскасці стала вядома пра затрыманага, вядомага як Triple X. Пра яго дапыталі міністра абароны ЗША Дональда Рамсфельда[5], аднак генерал ухіляўся ад адказу. Як паведаміў у верасні 2004 г. генерал Пол Дж. Керн, армія супрацоўнічала з ЦРУ ў хаванні дзясяткаў «затрыманых прывідаў» ад Чырвонага Крыжа ў Іраку[6].
У 2005 годзе выданне Washington Post апублікавала артыкул пра іракскую турму Абу-Грэйб, якую выкарыстоўвалі армія ЗША і ЦРУ. Згодна з артыкулам, апошняя ў 2003 годзе папрасіла супрацоўнікаў ваеннай разведкі дазволіць ім размясціць «затрыманых прывідаў» на аб’екце і прапанавала падпісаць мемарандум аб узаемаразуменні паміж агенцтвамі. Армія і Міністэрства абароны прызналі, што Злучаныя Штаты трымалі «прывідаў», але заявілі, што гэта было толькі асобнымі інцыдэнтамі[7]
Адным з вядомых «затрыманых прывідаў» з’яўляецца Халід Масры, грамадзянін Германіі, выкрадзены ЦРУ ў Македоніі ў студзені 2004 года. Яго даставілі ў сакрэтную турму ЦРУ ў Афганістане, вядомую як «Саляная яма», для допыту з выкарыстаннем «пашыраных метадаў», якія мелі пад увагай катаванні. У сакавіку амерыканцы прызналі яго невінаватым і ў рэшце рэшт вызвалілі ў маі таго ж года пасля некаторых дадатковых затрымак. Кажуць, што яго выкраданне было выяўлена памылкова. Першапачаткова ўлады Германіі сцвярджалі, што не ведалі пра сітуацыю з Масры. Але 1 чэрвеня 2006 г. BND (нямецкая разведвальная служба) заявіла, што ёй было вядома аб захопе мужчыны за 16 месяцаў да таго, як краіну афіцыйна праінфармавалі аб яго арышце[8].
У справаздачы за 2007 г. арганізацыя Human Rights Watch выклала заявы меркаванага затрыманага «прывіда» Марвана Джабура, палесцінца, які быў арыштаваны ў Лахоры, Пакістан, у маі таго ж года[9]. Ён сцвярджаў, што больш за месяц яго ўтрымлівалі ў сакрэтным ізалятары ў Ісламабадзе. Потым Джабурф быў дастаўлены ў турму ЦРУ ў Афганістане, дзе ўтрымліваўся больш за два гады. Падчас зняволення яго катавалі, збівалі, прымушалі не спаць суткамі, больш за месяц трымалі голым і прыкаваным да сцяны.
Па меншай меры 39 затрыманых, якія ў той ці іншы час утрымліваліся ЦРУ ў таемных месцах зняволення, абвешчаны зніклымі. Такая лічба была названа ў справаздачы Off Record, сумесна апублікаванай 7 чэрвеня 2007 года шасцю вядучымі праваабарончымі групамі, у тым ліку Amnesty International, Цэнтрам канстытуцыйных правоў, Цэнтрам правоў чалавека і глабальнай справядлівасці і Human Rights Watch[10] [11].
Крытыка
правіцьAmnesty International і іншыя няўрадавыя арганізацыі раскрытыкавалі гэтую практыку як неналежную і незаконную. Як адзначалася, зняволеныя не мелі кантактаў з інспектарамі, праваабаронцамі і нават сваімі сем’ямі[4].
У маі 2005 года Ірэн Хан з Amnesty International заклікала ўрад ЗША альбо вызваліць зняволеных, альбо абвінаваціць іх і прыцягніуць да адказнасці ў належным парадку[4].
Зноскі
правіць- ↑ The "Taguba Report" On Treatment Of Abu Ghraib Prisoners In Iraq: ARTICLE 15-6 INVESTIGATION OF THE 800th MILITARY POLICE BRIGADE, May 2004, Findlaw
- ↑ "Information memorandum II on the alleged secret detentions in Council of Europe states, reported by Dick Marty" Архівавана 24 мая 2006 года., BBC, January 22, 2006
- ↑ "CIA Chief Defends Detention of Suspects" Архівавана 21 кастрычніка 2007 года., Associated Press, New York Sun, September 7, 2007
- ↑ а б в Amnesty International Report 2005 Архівавана 31 мая 2005 года., Irene Khan, Speech at Foreign Press Association, Amnesty International, 25 May 2005
- ↑ Pound, Edward T. "Hiding a Bad Guy Named Triple X" Архівавана 24 мая 2011 года., U.S. News & World Report, June 21, 2004
- ↑ Russell Adkins (September 9, 2004). "Generals: CIA hid Abu Ghraib detainees from Red Cross". The Jurist. Архівавана з арыгінала 2006-11-20. Праверана 2007-01-23.
- ↑ Josh White, "Army, CIA Agreed on 'Ghost' Prisoners" [{{{1}}} Архівавана] {{{2}}}., Washington Post, March 10, 2005
- ↑ "German Spy Agency Admits Mishandling Abduction Case", The New York Times, June 2, 2006
- ↑ [1]Human Rights Watch, Ghost Prisoner: Two Years in Secret CIA Detention Архівавана 16 верасня 2007 года., February 2007
- ↑ "Off the Record List" Архівавана 14 чэрвеня 2007 года.
- ↑ "US holding at least 39 detainees in secret prisons" Архівавана 9 чэрвеня 2007 года., Jurist, June 7, 2007
Спасылкі
правіць- UN Secret Detention Report Asks, “Where Are The CIA Ghost Prisoners?” Andy Worthington, January 29, 2010
- Behind the Wire: An Update to Ending Secret Detentions (2005) Архівавана 21 чэрвеня 2010 года., Human Rights First