Захапі Уол-Стрыт (англ.: Occupy Wall Street) — акцыя грамадзянскага пратэсту ў амерыканскім горадзе Нью-Ёрк, якая праходзіла пачынаючы з 17 верасня 2011 года па цяперашні час. Мэта ўдзельнікаў акцыі — працяглы захоп вуліцы Уол-стрыт у фінансавым цэнтры Нью-Ёрка з мэтай прыцягнення грамадскай увагі да злачынстваў фінансавай эліты і заклік да структурных змен у эканоміцы. Некаторыя ўдзельнікі таксама пратэставалі супраць смяротнага пакарання смерцю Троя Дэвіса якое адбылася ў штаце Джорджыя 21 верасня 2011 года[1].

Член групы Ананімы падчас пратэсту Захапі Уол-Стрыт у Нью-Ёрку 17 верасня 2011 года
Пратэсты на 14-ы дзень акцыі Occupy Wall Street 1 кастрычніка 2011 года

У акцыі да цяперашняга часу не існуе ярка выяўленага лідара, тым не менш думка пра падобны пратэст нарадзілася ў групе Adbusters, некамерцыйнай арганізацыі, вядомай сваёй анты-капіталістычнай і анты-кансумерыстычнай пазіцыяй. Актыўную падтрымку аказваюць хактывісты «Ананімы». 28 верасня 2011 года, дэманстранты атрымалі падтрымку некалькіх буйных прафсаюзаў, уключаючы Саюз транзітных працаўнікоў, які налічвае каля 40 000 членаў[2]. 30 верасня 2011 года ўдзельнікі руху прайшлі маршам каля штаб-кватэры нью-ёркскай паліцыі. Каля 1000 чалавек неслі транспаранты з крытыкай дзеянняў праваахоўных органаў. Акцыя пратэсту адбылася пасля таго, як падчас адной з дэманстрацый паліцэйскія пырснулі слязістым газам у чатырох жанчын. Відэаролік з інцыдэнтам хутка разыйшоўся ў Інтэрнэце, і шматлікія ўдзельнікі акцыі паабяцалі «стаяць да канца». Чакаецца, што дэманстранты будуць заставацца ў намётавым гарадку ў Зукоці-парку ўсю зіму.[3] 1 кастрычніка 2011 года паліцыя арыштавала больш 700 дэманстрантаў, удзельнікаў руху Захапі Уол-Стрыт, якія запоўнілі праезную частку ў спробе перасекчы Бруклінскі мост[4].

Апроч Нью-Ёрка, дэманстрацыі Occupy Wall Street праходзяць і ў іншых гарадах ЗША. Як сцвярджаюць арганізатары, яны падтрымліваюць сувязі і каардынуюць свае акцыі з аднадумцамі ў буйных гарадах ЗША і за мяжой — у Іспаніі, Канадзе, Ізраілі, Партугаліі, Грэцыі, Аўстраліі, Вялікабрытаніі і іншых краінах[5].

Зноскі

  1. Ryan, Susan. What are the Occupy Wall Street protests in New York? (англ.). TheJournal.ie. Праверана 1 кастрычніка 2011.
  2. Occupy Wall Streets gets support from unions — RT (англ.). Праверана 1 кастрычніка 2011.
  3. Каля штаб-кватэры паліцыі Нью-Ёрка прайшоў марш пратэсту - Вініпег - Гарадскі Партал(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2011. Праверана 1 кастрычніка 2011.
  4. BAKER, AL. Police Arrest More Than 700 Protesters on Brooklyn Bridge (англ.). The New York Times. Праверана 2 кастрычніка 2011.
  5. Амаль 100 чалавек арыштаваны падчас пратэстаў у ЗША :: Новости :: InterRight. Праверана 1 кастрычніка 2011.

Спасылкі

правіць