Заходнепаморскі тэхналагічны ўніверсітэт у Шчэціне
Заходнепаморскі тэхналагічны ўніверсітэт у Шчэціне (польск.: Zachodniopomorski Uniwersytet Technologiczny w Szczecinie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Шчэціне.
Заходнепаморскі тэхналагічны ўніверсітэт у Шчэціне | |
---|---|
польск.: Zachodniopomorski Uniwersytet Technologiczny w Szczecinie | |
![]() | |
Арыгінальная назва | польск.: Zachodniopomorski Uniwersytet Technologiczny w Szczecinie |
Міжнародная назва | West Pomeranian University of Technology |
Заснаваны | 2009 |
Тып | політэхніка |
Рэктар | Яцэк Врубель |
Рэктар | Jacek Wróbel[d][1] |
Студэнты | 15 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Шчэцін |
Юрыдычны адрас |
вул. Пястаў 17, 70-310 г. Шчэцін, Польшча |
Сайт | zut.edu.pl |
![]() |
Агульная характарыстыка
правіцьУніверсітэт быў утвораны 1 студзеня 2009 года ў Шчэціне ў выніку зліцця Сельскагаспадарчай акадэміі ў Шчэціне і Шчэцінскага політэхнічнага ўніверсітэта. Універсітэт мае 11 факультэтаў з 47 спецыяльнасцямі. Ва ўніверсітэце працуюць 2,3 тыс. супрацоўнікаў, а вучыцца каля 15 тыс. студэнтаў. Асноўнай мэтай дзейнасці універсітэта з'яўляецца навучанне і правядзенне навуковых даследаванняў у галіне тэхнічных, сельскагаспадарчых, эканамічных, біялагічных, хімічных і матэматычных навук.
Факультэты
правіць- Факультэт архітэктуры
- Факультэт біятэхналогій і жывёлагадоўлі
- Факультэт будаўніцтва і экалагічнай інжынерыі
- Эканамічны факультэт
- Электратэхнічны факультэт
- Факультэт інфарматыкі
- Факультэт машынабудавання і мехатронікі
- Факультэт навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі
- Факультэт навук аб харчаванні і рыбальстве
- Факультэт марской тэхнікі і транспарту
- Факультэт тэхналогій і хімічнай інжынерыі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Заходнепаморскі тэхналагічны ўніверсітэт у Шчэціне
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/e089e89f-100d-4446-96ca-e31f5d670002 Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.