Заходне-Каларадскі ўніверсітэт
Заходне-Каларадскі ўніверсітэт (англ.: Western Colorado University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Ганісан у штаце Каларада, ЗША.
Заходне-Каларадскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Western Colorado University | |
| |
Арыгінальная назва | англ.: Western Colorado University |
Заснаваны | 1901 |
Студэнты | 3 203[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ганісан, Каларада, ЗША |
Сайт | western.edu |
Агульная характарыстыка
правіцьУніверсітэт быў заснаваны ў 1901 годзе і адкрыты для заняткаў у 1911 годзе як Каларадская дзяржаўная настаўніцкая школа. У 1923 годзе назва вучэльні была зменена на Заходне-Каларадскі дзяржаўны каледж. У 2012 годзе ўстанова зноў была перайменавана ў Заходне-Каларадскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 2018 годзе — у Заходне-Каларадскі ўніверсітэт.
Універсітэт прапануе больш за 100 напрамкаў бакалаўрыяту і сем магістарскіх праграм, пяць з якіх даступныя ў якасці паскораных праграм. Папулярныя спецыяльнасці ўключаюць бізнес-адміністраванне, біялогію, фізічнае выхаванне і спорт, экалогію і ўстойлівае развіццё, рэкрэацыю і псіхалогію.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 1 ліпеня 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы