Заходне-Лонданскі ўніверсітэт

Заходне-Лонданскі ўніверсітэт (англ.: University of West London) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Заходне-Лонданскі ўніверсітэт
англ.: University of West London
Арыгінальная назва англ.: University of West London
Заснаваны 1860
Размяшчэнне Лондан
Сайт uwl.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Вучэльня сваімі вытокамі сягае 1860 года, калі была заснавана школа лэдзі Байран, якая пазней стала вышэйшым каледжам Ілінга. У 1992 годзе Заходне-Лонданская палітэхніка, як тады называлася вучэльня, стала ўніверсітэтам пад назвай "Універсітэт даліны Тэмзы". Праз 18 гадоў, пасля некалькіх зліццяў, паглынанняў і пераездаў у свой цяперашні кампус, ён быў перайменаваны і атрымаў сучасную назву.

Структура правіць

Універсітэт уключае дзевяць школ: Бізнес-школа Клода Літнера, Лонданскі каледж гасціннасці і турызму Гелера, Школу вылічальнай тэхнікі і інжынерыі, Лонданскі музычны каледж, Каледж медсястрынства, акушэрства і аховы здароўя, Школу права, Школу гуманітарных і сацыяльных навук, Школу біямедыцынскіх навук і Лонданскую школу кіно, СМІ і дызайну.

Зноскі

Спасылкі правіць