Заходне-Сібірская чыгунка

Заходне-Сібірская чыгунка (З-СібЧ) — дзяржаўная чыгунка, утвораная ў 1896 годзе. У 1900 годзе аб’яднана са Сярэдне-Сібірскай чыгункай у Сібірскую чыгунку. Ізноў утворана ў 1961 годзе за кошт зліцця Омскай і Томскай чыгунак. Адзін з 16 тэрытарыяльных філіялаў ААТ «Расійскія чыгункі». Чыгуначная сетка пралягае ў асноўным па тэрыторыі Омскай, Новасібірскай, Кемераўскай, Томскай абласцей і Алтайскага краю Расіі, а таксама часткова па тэрыторыі Паўладарскай вобласці Казахстана. Значная частка сеткі — участак Транссібірскай магістралі. Працягласць ліній на 2009 год — 6000 км. Упраўленне знаходзіцца ў Новасібірску. Начальнік — Аляксандр Валер’евіч Грыцай (з траўня 2018 года). Узнагароджана ордэнам Леніна (1966).