Заходняя Памеранія

Заходняя Памеранія (таксама Пярэдняя, або Блізкая Памеранія; ад ням.: Vorpommern) — назва часткі прускай правінцыі Памеранія, якая знаходзіцца ў сучаснай Германіі і разам з Мекленбургам утварае федэральную зямлю Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Пярэдняя Памеранія знаходзіцца на ўсходзе і ахоплівае прыкладна траціну тэрыторыі федэральнай зямлі.

Грыф, геральдычны звер Памераніі
Тэрыторыя герцагства Памеранія-Волгаст у XVI стагоддзі, якая з большага супадае з тэрыторыяй Заходняй Памераніі
Заходняя Памеранія пачынаючы з 1934 года

Пярэдняя Памеранія знаходзіцца на паўночным усходзе Германіі, на ўсходзе мяжуе з Польшчай і Мекленбургам, на поўдні з федэральнай зямлёй Брандэнбург, а на поўначы выходзіць да ўзбярэжжа Балтыйскага мора.

НазваПравіць

Польская назва рэгіёна — Pomorze Przednie ці Przedpomorze — адпавядае нямецкаму значэнню Блізкая, Пярэдняя Памеранія (ням.: Vorpommern) — хоць з пункту гледжання Польшчы рэгіён знаходзіцца далей, чым астатнія Памераніі.

Таксама ў Польшчы існуе Заходнепаморскае ваяводства, якое ўключае заходнюю частку польскай часткі Памераніі.

СпасылкіПравіць