Заходняя Русь (сайт)
«Заходняя Русь» (руск.: Западная Русь) — міжнародны сеціўны навукова-адукацыйны праект заходнерусісцкага накірунку.
Заходняя Русь | |
---|---|
URL | zapadrus.su |
Тып сайта |
навукова-адукацыйны прапагандысцкі |
Рэгістрацыя | няма |
Мова(-ы) | руская |
Назва
правіцьНазва праекта ўзятая ад рускага імперскага назова тэрыторыі сучаснай Беларусі і Заходняй Украіны.
Гісторыя
правіцьУвесну 2010 года заходнерусісты Беларусі, Украіны і Расіі вырашылі стварыць нефармальнае адукацыйнае задзіночанне для распаўсюду сваіх ідэй. Мэтай праекта было агалошанае знішчэнне «нацыяналістычных міфаў» ва Украіне і Беларусі, а таксама «крытыка скажэння гісторыі ў савецкай гісторыяграфіі з апорай на традыцыі Рускай Праваслаўнай Царквы і на спадчыне дарэвалюцыйных навукоўцаў заходнерускай школы».
30 чэрвеня 2010 года быў запушчаны сайт.
У 2017 годзе сайт удзельнічаў у стварэнні часопіса «Аспект», які прысвечаны сацыяльным і гуманітарным даследаванням і выдаецца дагэтуль пры ўдзеле «Заходняй Русі». Таксама рэдакцыя сайта ўдзельнічае ў выдавецтве часопіса «Нямігі літаратурнай».
Прапаганда заходнерусізму
правіцьХоць сайт і падае сябе як навукова-адукацыйны, але шчырай прапаганды не пазбаўлены. У шмат якіх артыкулах прасочваецца ідэя непаўнавартасці беларусаў як асобнай нацыі. Беларуская ж мова прызнаецца «штучнай» і «неўласцівай» самім беларусам. З артыкула «Развагі беларуса пра сваю мову» (руск.: Размышления белоруса о своем языке):[1]
З самага пачатку беларуская мова была стораная штучна, у процівагу рускай з мэтай адарвання Белай Русі ад Расіі.Арыгінальны тэкст (руск.)Изначально, белорусский язык был создан искусственно, в противовес русскому с целью отторжения Белой Руси от России (примерно та же история, что и с Украиной).
Зноскі
Спасылкі
правіць- 10 гадоў праекту
- У служэнні расейскаму слову Архівавана 1 ліпеня 2020.