Заходні шэльфавы ледавік

Заходні шэльфавы ледавік (англ.: West Ice Shelf) — адзін з найбуйнейшых шэльфавых ледавікоў у Антарктыдзе. Плошча 16370 км², вышыня над узроўнем мора да 70-100 м. Шэльфавы ледавік быў адкрыты і названы нямецкай палярнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам геолага і даследчыка Эрыха фон Дрыгальскага ў 1901-1903 гадах.

Найбуйнейшыя шэльфавыя ледавікі Антарктыды.      Роса (472 960 км²)      Ронэ-Фільхнера (422 420 км²)      Эймеры (62 620 км²)      Ларсена (48 600 км²)      Рысер-Ларсена (48 180 км²)      Фімбул (41 060 км²)      Шэклтана (33 820 км²)      Георга VI (23 880 км²)      Заходні (16 370 км²)      Уілкінса (13 680 км²)

Мясцовасць у многіх месцах рассечана праваламі і расколінамі. Плошча ледавіка, у розны час змянялася, у сувязі з адколам буйных айсбергаў. У апошні час ледавік значна скараціўся, прыкладна на адну траціну.

У 1957-1960 гг. у цэнтральнай частцы ледавіка, на купале Завадоўскага, на працягу 3-х месяцаў (май - ліпень), працавала метэаралагічная станцыя «Дружба». Яшчэ дзве экспедыцыі праводзіліся ў 1964 і 1991 гг.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі

правіць