Шэльфавы ледавік Шэклтана

Шэ́льфавы ледавік Шэ́клтана (англ.: Shackleton Ice Shelf) — ледавік ва Усходняй Антарктыдзе каля ўзбярэжжа Зямлі Каралевы Мэры і Зямлі Уілкса. Адкрыты ў 1840 годзе экспедыцыяй Ч. Уілкса  (руск.). Названы ўдзельнікамі экспедыцыі Д. Моўсана ў гонар палярнага даследчыка Э. Г. Шэклтана.

Шэльфавы ледавік Шэклтана
англ. Shackleton Ice Shelf
66°00′ пд. ш. 100°00′ у. д.HGЯO
Кантынент
Тыпшэльфавы ледавік 
Плошча37 400 км²
Таўшчыня180—200 
Шэльфавы ледавік Шэклтана (Антарктыда)
Шэльфавы ледавік Шэклтана

Плошча ледавіка 37,4 тыс. км². Даўжыня ў напрамку з захаду на ўсход каля 440 км, з поўдня на поўнач — 170 км. Вышыня 15—35 м. Таўшчыня лёду 180—200 м.

Упершыню даследаваны савецкай антарктычнай экспедыцыяй у 1956—1958[1] гг.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 27. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі правіць