Зачысцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Зачы́сцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Зачысце.

Зачысцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Барысаўскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Зачысце
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 сакавіка 2016
Насельніцтва (2009) 649
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222142
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Зачысцкі (Зачысценскі) сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бродаўскага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Кастрыца і Міхайлова)[1]. 30 сакавіка 2016 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Прыгараднага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) складала 649 чалавек[3], з іх 92,9 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 1,2 % — украінцы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Зачысце, вёскі Белае, Боркі, Бутэлеўшчына, Казлы 2, Карнюшкаў Засценак, Кастрыца, Крынічкі, Міхайлова, Новае Сяло, Новае Янчына і Узнацкі Вугал.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.