«За Беларусь!» — слоган, які шырока выкарыстоўваецца ўладамі Беларусі і тымі, хто падтрымлівае іх. Ужываецца ў сацыяльнай ракламе, як назва разнастайных канцэртаў і іншых акцый і да т. п. Гэтыя два словы застаюцца нязменнымі, але да іх часта дадаюць іншыя, напрыклад, «За моцную і квітнеючую Беларусь». Слова «за» набрана загалоўнымі літарамі і афарбавана ў колеры дзяржаўнага сцяга Беларусі.

Рэспубліканскі каардынацыйны савет кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў (РКСКППГА) ужываў выраз у заявах напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года[1]. Слоган выкарыстоўваўся і падчас агітацыі перад рэферэндумам 2004 года аб унясенні паправак у Канстытуцыю Беларусі, якія здымаюць абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Нягледзячы на нейтральнасць самога тэксту, некаторымі гэты лозунг успрымаецца як звязаны з кіраваннем А. Р. Лукашэнкі і такі, што выказвае яму падтрымку.

Зноскі

  1. За моцную i квiтнеючую Беларусь(недаступная спасылка — гісторыя ). Улада і грамадства. Звязда, № 182 (24298) (5 верасня 2001). Праверана 13 снежня 2011.

Спасылкі правіць