Медаль «За бездакорную службу» (Беларусь)

дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь

Меда́ль «За бездако́рную слу́жбу» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 1995 г. № 3726-XII «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь».

Медаль «За бездакорную службу»
I ступені
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
II ступені
Выява ордэнскай планкі другой ступені ўзнагароды Выява другой ступені ўзнагароды
III ступені
Выява ордэнскай планкі трэцяй ступені ўзнагароды Выява трэцяй ступені ўзнагароды
Краіна Беларусь
Тып Медаль
Каму ўручаецца Ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы мытных органаў.
Падставы ўзнагароджання

за бездакорную службу на працягу:

  • 20 гадоў (I ступень);
  • 15 гадоў (II ступень);
  • 10 гадоў (III ступень).
Дата заснавання 13 красавіка 1995
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Медаль Францыска Скарыны
Малодшая Юбілейныя медалі

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне

правіць

Медаль прысуджаецца за бездакорную службу на працягу:

  • 20 гадоў (I ступень);
  • 15 гадоў (II ступень);
  • 10 гадоў (III ступень).

Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца ваеннаслужачыя, асобы начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, службовыя асобы мытных органаў.

Нашэнне

правіць

Медаль «За бездакорную службу» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў размяшчаецца ў парадку старшынства ступеней пасля медаля Францыска Скарыны.

Спасылкі

правіць