Зборная Ірландыі па футболе (1882—1950)
Зборная Ірландыі па футболе (англ.: Ireland national football team) прадстаўляла Ірландыю у футбольных матчах на Хатнім чэмпіянаце Брытаніі і ў таварыскіх сустрэчах. Кіруючым органам зборнай была Ірландская футбольная асацыяцыя (IFA). Зборная выйграла Хатні чэмпіянат Брытаніі ў 1914 годзе, а ў 1903 годзе падзяліла перамогу ў турніры са зборнымі Англіі і Шатландыі.
Ірландыя | |||
---|---|---|---|
англ.: Ireland national football team | |||
Федэрацыя | Ірландская футбольная асацыяцыя | ||
Найбольшая колькасць гульняў | Элайша Скот (31) | ||
Найлепшы бамбардзір | Білі Гілеспі, Джо Бэмбрык (12) | ||
Код ФІФА | EIR | ||
|
|||
Першая гульня | |||
Ірландыя 0:13 Англія (Белфаст, Ірландыя; 18 лютага 1882) |
|||
Самая буйная перамога | |||
Ірландыя 7:0 Уэльс (Белфаст, Паўночная Ірландыя; 1 лютага 1930) |
|||
Самае буйное паражэнне | |||
Ірландыя 0:13 Англія (Белфаст, Ірландыя; 18 лютага 1882) |
Пасля падзелу Ірландыі у 1920-я гады Ірландская футбольная асацыяцыя кантралявала толькі футбольныя клубы з Паўночнай Ірландыі, аднак магла выклікаць у зборную ігракоў з усіх частак Ірландыі. Гэта працягвалася да 1950 года, пасля чаго паўстала зборная Паўночнай Ірландыі, цалкам незалежная ад зборнай Ірландыі. Сучасная зборная Паўночнай Ірландыі лічыцца правапераемніцай арыгінальнай зборнай Ірландыі, кантраляванай Ірландскай футбольнай асацыяцыяй.
Спасылкі
правіць- Ірландская футбольная асацыяцыя (англ.)
- RSSSF